Грамадства33

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе

З'явіўся падпісны каталог «Белпошты» на 1‑е паўгоддзе 2027 года. З яго вынікае, што беларускія дзяржаўныя літаратурныя выданні з новага года будуць выдавацца значна радзей, чым раней. А газета «Літаратура і мастацтва» ўвогуле знікне як самастойнае выданне.

Фота ілюстрацыйнае

Як вынікае з каталога «Белпошты», часопісы «Полымя», «Маладосць» і «Нёман» ў 1‑м паўгоддзі 2027 годзе выйдуць толькі два разы, у лютым і красавіку. Раней гэтыя выданні былі штомесячнымі. 

А газета «Літаратура і мастацтва», як выглядае, увогуле спыняе сваю гісторыю як самастойнае выданне. У каталогу на новы год яго няма, пазначана, што «падпіска закрытая». 

Магчыма, цалкам гэта выданне пакуль не знікне, але будзе выходзіць у якасці дадатку да газеты «Звязда». 

Каментары3

  • Gorliwy Litwin
    22.10.2026
    Марудная агонія. Праз нейкі час не будзе і газеты Звязда і часопісаў. але спачатку будзе фаза - 1 часопіс заміж 3-,х а газета будзе выходзіць раз на 2 тыдні. І рассылацца па ўсіх бібліятэках, таму што ў славянскіх немцаў Парадак. Але ўсё гэта драбяза ў параўнанні з захаваннем Міру і працягам росту Дабрабыту.
  • А аб чым там чытаць?
    22.10.2026
    Падчас дыктатуры там адно ***** пра вайну ды бяззубыя крывадушныя імітацыі літаратуры і мастацтва.
  • .
    23.10.2026
    Так, самі выданні даўно рафінаваныя і бязлікія.
    Аднак сам факт выкарыстання беларускай мовы мае значнасць на цяперашні час. Нават у "Звяздзе". Хаця б гэтая традыцыя захоўвалася, хаця б у афіцыёзе.
    А калі і яна знікне, ўзнаўляць, вяртаць будзе значна цяжэй. Вельмі малаімаверна, што гэтае вяртанне адбудзецца пры сучаснай уладзе.
    Таму ўвогуле паступовая тэндэнцыя вельмі дрэнная.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць