Вайна11

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск

Украінскія вайскоўцы заявілі пра аперацыю «Велес», якая адначасова праходзіла пад зямлёй, на зямлі, а таксама ў паветры. Яны прайшлі больш за 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расійскіх войскаў.

Корпус Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя» паведаміў пра аперацыю «Велес» на купянскім напрамку. Паводле вайскоўцаў, яны прайшлі па падземных камунікацыях у расійскі тыл, адначасова атакуючы на паверхні і беспілотнікамі.

Задума ўзнікла пасля назірання за дзеяннямі расійскіх войскаў. Як сцвярджае камандзір корпуса, брыгадны генерал Ігар Абаленскі, тыя самі збіраліся выкарыстаць газаправоды, каб прабрацца ва ўкраінскі тыл.

«Мы назіралі, як праціўнік працуе пад зямлёй. І вывучалі, як ён гэта робіць. Расіяне мелі намер выкарыстаць газаправоды для пранікнення ў тыл нашых войскаў. Тады мы самі пайшлі пад зямлю. Мы прадбачылі дзеянні праціўніка і асвоілі тактыку вядзення баявых дзеянняў пад зямлёй», — патлумачыў Абаленскі.

Паводле «Хартыі», украінскія сілы прасунуліся па падземных камунікацыях больш чым на 15 кіламетраў. У корпусе сцвярджаюць, што спалучэнне гэтага манеўру з атакамі на паверхні і ўдарамі дронаў дазволіла сарваць планы расійскіх войскаў выйсці ў тыл Купянска.

Корпус паведамляе пра больш як 30 палонных і страты расійскага боку, якія перавышаюць 100 чалавек.

Каментары1

  • Пули свистели над головой!
    22.10.2026
    А в космосе боевые действия не велись?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць