Кіно11

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць

Яе кар'ера доўжыцца больш за сем дзесяцігоддзяў. Джудзі Дэнч — адна з самых вядомых і шанаваных брытанскіх актрыс, якая пакінула значны след у тэатры, на тэлебачанні і ў кіно.

Джудзі Дэнч, фота Aaron Chown / PA Images via Getty Images

Оскараносная актрыса Джудзі Дэнч расказала, што праз захворванне вачэй больш не можа выступаць на сцэне, здымацца ў кіно і чытаць. Дыягназ ёй паставілі больш за дзесяць гадоў таму, піша Бі-бі-сі.

У 2012 годзе ў Джудзі Дэнч выявілі ўзроставую макулярную дэгенерацыю — захворванне, якое ўплывае на зрок і праз якое ёй стала надзвычай цяжка нават пазнаваць твары.

У інтэрв'ю Эме Барнет у праграме Today на BBC Radio 4 актрыса сказала: «Я не магу выходзіць на сцэну. Больш не магу ўдзельнічаць у спектаклях. Больш не магу здымацца ў фільмах. Больш не магу чытаць».

Яна таксама расказала, што праз хваробу часам трапляе ў няёмкія сітуацыі. Напрыклад, можа падысці не да таго чалавека і нават паспрабаваць яго абняць, перш чым зразумее сваю памылку.

На пытанне пра старасць 91‑гадовая актрыса адказала: «Тут няма пра што гаварыць. Я стараюся надта пра гэта не думаць».

Яе кар'ера доўжыцца больш за сем дзесяцігоддзяў. Джудзі Дэнч — адна з самых вядомых і шанаваных брытанскіх актрыс, якая пакінула значны след у тэатры, на тэлебачанні і ў кіно. У Брытаніі яе афіцыйна называюць і пішуць дама Джудзі Дэнч — ганаровае званне, аналаг сэру ў мужчын

У 1999 годзе Джудзі Дэнч атрымала прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога плана — яна сыграла каралеву Лізавету I у фільме «Закаханы Шэкспір». Міжнародную вядомасць ёй таксама прынесла роля «М», начальніцы Джэймса Бонда. Упершыню актрыса з'явілася ў гэтым вобразе ў фільме «Залатое вока» ў 1995 годзе, стаўшы першай жанчынай, якая выканала гэтую ролю.

Аднак страта зроку ўсё больш уплывала на яе магчымасць працаваць. Раней актрыса расказвала, што ёй цяжка бачыць на здымачных пляцоўках і запамінаць сцэнары.

Нягледзячы на захворванне, Джудзі Дэнч працягвае з'яўляцца на публіцы і адкрыта расказваць пра тое, як прыстасоўваецца да жыцця з пагаршэннем зроку. Яна адзначыла, што «радыё заўсёды займала важнае месца ў маім жыцці».

Інтэрв'ю BBC актрыса дала напярэдадні выхаду сваіх мемуараў пад назвай Is It Too Late to Make a Run for It? («Ці не позна яшчэ кінуцца наўцёкі?»). Кнігу яна напісала разам з тэатральным рэжысёрам Брэнданам О'Хі.

Падчас размовы Джудзі Дэнч прыгадала, як яе запрасіў на абед былы кіраўнік брытанскай разведкі Mі6 сэр Дэвід Спэдзінг. Яна назвала гэты досвед «вельмі захапляльным».

Джудзі Дэнч, як вядома, знялася ў некалькіх фільмах пра Джэймса Бонда: яна выконвала ролю М — кіраўнічкі разведкі і боса Бонда.

Калі актрыса спытала, дзе кіроўца павінен яе высадзіць, ёй адказалі: «Не-не, мы самі дашлём да вас машыну, прыедзем і забяром вас».

Аднак Джудзі спазнілася прыкладна на 20 хвілін, бо кіроўца ніяк не мог знайсці яе дом.

«Я сказала: «Прабачце, што так спазнілася: ваш кіроўца не змог знайсці мой дом». Мне гэта вельмі спадабалася», — успомніла актрыса.

На пытанне, ці мае яна меркаванне наконт таго, хто павінен сыграць наступнага Джэймса Бонда, Джудзі Дэнч коратка адказала: «Не».

Актрыса таксама расказала пра сустрэчу з амерыканскім акцёрам Сідні Пуацье, які ў 1964 годзе стаў першым чарнаскурым акцёрам, што атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю.

У той час Джудзі Дэнч грала ў спектаклі Amy's View у Нью-Ёрку. Пасля аднаго з паказаў Пуацье зайшоў за кулісы. Актрыса прыгадала, што рэжысёр Рычард Эйр знаходзіўся ў яе грымёрцы і даваў ёй заўвагі, калі нехта пастукаў у дзверы.

Яна расказала, што адчула сябе так, нібы апынулася ў аэрадынамічнай трубе, калі Пуацье ўвайшоў у пакой, і дадала: «Гэта было неверагодна».

На пытанне, што яна яму сказала, Джудзі Дэнч адказала: «Няшмат. Проста стаяла з адкрытым ротам. Ён такі абаяльны. І вельмі высокі».

Пасля размова перайшла да яе любові да творчасці Шэкспіра. Актрыса прыгадала, як у дзевяцігадовым узросце глядзела, як яе брат выконваў ролю караля Дункана ў трагедыі «Макбет».

«Ён выйшаў на сцэну і сказаў: «Што гэта за чалавек у крыві?» Я падумала: «Божа мой, гэта для мяне». Ён сказаў «у крыві» — вы чулі гэта?»

Джудзі Дэнч таксама прызналася, што вар'яцела ад санетаў Шэкспіра.

«Усё справа ў рытме. У рытме твайго сэрца, — дадала яна. — У тым, як ён так проста і дакладна перадаў пачуцці, якія кожны з нас адчувае з той ці іншай нагоды — ды і ўвогуле з любой нагоды».

Каментары1

  • граюць на балалайцы
    22.10.2026
    ....
    5) (на сцене) іграць
    играть пьесу — іграць п'есу
    играть роль — іграць ролю

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім3

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы71

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску3

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь28

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды1

Мінчук пайшоў уладкоўвацца на працу, а там яму прымроіўся пажар

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску4

У Беларусі запусцілі «Дошку» — аналаг заходняга Miro1

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім3

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць