Свет4040

У Львове абвясцілі 2027 год годам УПА і Рамана Шухевіча. Пад пагрозай пакет польскай вайсковай дапамогі

Польшча прыпыніла пастаўкі Украіне буйнога пакета вайсковай дапамогі пасля рашэння Львоўскай абласной рады абвясціць 2027 год годам Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) і яе кіраўнікоў Рамана Шухевіча і Алега Ольжыча. Пра гэта выданню «Еўрапейская праўда» паведаміла крыніца ва ўкраінскім урадзе.

Марш славы УПА ў Львове. Здымак ілюстрацыйны. Фота: day.kyiv.ua

Паводле слоў крыніцы, дэпутаты Львоўскай абласной рады прынялі гэтае рашэнне якраз у той час, калі Польшча рыхтавалася перадаць Украіне значны пакет вайсковай дапамогі. Цяпер яго пастаўкі прыпыненыя. Украінскія ўлады, як сцвярджае крыніца, спрабуюць у закрытым рэжыме ўрэгуляваць сітуацыю.

20 кастрычніка Львоўская абласная рада прагаласавала за абвяшчэнне 2027 года годам Рамана Шухевіча, Украінскай паўстанцкай арміі і Алега Ольжыча.

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што такое рашэнне шкодзіць адносінам паміж дзвюма краінамі. Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, у сваю чаргу, адзначыў, што падобныя крокі дапамагаюць ворагам Украіны.

Міністэрства замежных спраў Украіны падкрэсліла, што рашэнне было прынятае на рэгіянальным узроўні без кансультацый з украінскімі дыпламатамі і цэнтральнымі органамі ўлады. Ва ўкраінскім знешнепалітычным ведамстве назвалі яго контрпрадуктыўным.

Паводле заявы намесніка міністра замежных спраў Польшчы, украінскі бок запэўніў Варшаву, што рашэнне Львоўскай абласной рады не будзе рэалізаванае.

Каментары40

  • не на часы
    21.10.2026
    Не вельмі зразумела, навошта эскалаваць канфлікт на роўным месцы, калі гэта відавочна шкодзіць Украіне. Патрыятызм - гэта ж не толькі пра ўшанаванне сваіх герояў і гістарычную памяць. Гэта яшчэ і пра адказнасць за будучыню сваёй краіны.. ці сапраўды менавіта цяпер трэба прымаць такія рашэнні, ведаючы, наколькі балюча гэтая тэма ўспрымаецца ў Польшчы? Асабліва калі Украіна і ўкраінцы часткова залежаць ад польскай падтрымкі, у тым ліку вайсковай... Маўчу пра тое, што антыўкраінскія настроі патрошку, але ўзмацняюцца
  • Жэка
    21.10.2026
    Потужно. Правільна, ня будуць палякі украінцам дыктаваць.. Галоўнае цяпер - перайсьці на самаўтрыманне ва ўсіх сферах.
  • Францішак
    21.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць