Грамадства1212

Па ТБ расказалі падрабязнасці таго, як «Ламакін» курсіраваў па Беларусі і як яго нібыта бралі кадэбісты

Тэлеканал АНТ у вячэрнім эфіры выклаў больш падрабязную афіцыйную версію таго, што адбывалася ў гродзенскай кватэры на Курчатава, 5, калі там нібыта бралі тэрарыста Аляксея Ламакіна. Змест сюжэту пераказала выданне «Зеркало».

Скрыншот відэа КДБ

Паводле звестак прапагандыстаў, у Беларусь «Ламакіна» нібыта закінулі з Польшчы. Спачатку з 24 па 28 лютага ён жыў у Магілёве, 1 сакавіка накіраваўся ў Мінск, а пасля перабраўся ў Гродна, зняўшы кватэру на вуліцы Курчатава.

«Іншаземец» грыміраваўся, але вельмі няўмела, усё было вельмі ненатуральнае, што заўважалі нават таксісты, «якія, ў тым ліку дастаўлялі яму алкаголь». Нібыта ён не толькі піў сам, але і шукаў кампаніі з выпадковых людзей.

А паміж тым ён нібыта рыхтаваў тэракт: «15 сакавіка купіў бесправадны дзвярны замок, далёкасцю дзеяння 100 метраў. Яшчэ адзін — электрычны — узяў з 5-метровым провадам у будаўнічым. Для дыстанцыйнага падрыву. На металапракаце купіў кавалкамі 12 метраў арматуры. Элементы для паражэння — разлік на максімальную колькасць ахвяр. І ключавое — выбухоўка, боепрыпасы, зброя — чакалі ў схованках».

18 сакавіка Аляксей Ламакін нібыта накіраваўся ў бок адной са схованак са зброяй на 38-ы кіламетр трасы Гродна — Астрына. Там нібыта была схаваная сумка з аўтаматам Калашнікава, патронамі да яго і баявымі гранатамі.

А далей, калі ён быў ужо са зброяй на кватэры, 19 сакавіка ў яго дзверы пастукалі кадэбісты. АНТ апісвае храналогію таго, што нібыта адбывалася пазней:

«Уваход у кватэру тэрарыст забарыкадаваў, каб група «А» не змагла хутка зайсці — з разліку, што байцы будуць трапляць у прыцэл па адным. У дзвярным праёме ў пакоі справа абсталяваў агнявы пункт, схаваўшыся за мэбляй. Два стрэлы з аўтамата міма. Два — у шчыт. Камера злятае на падлогу. Байцы адыходзяць на бяспечную адлегласць. Да ўзброенага супраціву былі гатовыя. Байцы зазіраюць у кватэру з дапамогай тэлескапічнай камеры. За мэбляй у праходзе нічога не відаць. Тэрарыст хаваўся і рыхтаваўся сустракаць агнём. Другі заход. Два адзіночных, чарга і ручная граната наўздагон. Байцы вокамгненна рэагуюць і хаваюцца за шчыт. Аглушальны выбух. Усе цэлыя. Адыход. З адваротнага боку дома байцы страхавалі вокны, дык вось гэтыя самыя вокны вынесла выбухам. Агонь у адказ. Пападанне. Тэрарыст паранены. Аказанне першай дапамогі. Эвакуацыя. Злачынца паспрабавалі выратаваць. Хутка выносяць з дома і грузяць у машыну. Але на шляху ў бальніцу стралок памёр. Ні байцы «Альфа», ні цывільныя не пацярпелі».

Жыллё ў Гомелі нібыта было знятае на тэрмін з 21 да 23 сакавіка, а пасля «Ламакін» планаваў бегчы ва Украіну.

Па факце падрыхтоўкі да здзяйснення акту тэрарызму КДБ распачаў крымінальную справу, следчыя ўжо дапыталі 14 чалавек, пяцярых змясцілі ў следчы ізалятар. Сярод арыштаваных уласніца кватэры, пенсіянерка Алена Касцевіч, а таксама яе сын Аляксандр, які займаўся пытаннямі арэнды.

«Падчас неадкладных следчых дзеянняў у кватэры, арандаванай Ламакіным, выяўленыя і канфіскаваныя аўтамат АК-74, 2 падрыхтаваныя магазіны да яго, граната Ф1, 26 кавалкаў арматуры, радыёкіраваны дзвярны званок, пашпарт замежнага грамадзяніна з прыкметай падробкі і парык», — расказваў раней афіцыйны прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак.

Аб'яднанне «Байпол» назвала тое, што адбылося ў Гродне, інсцэніроўкай, пры якой ролю «Ламакіна» выконваў супрацоўнік віцебскага КДБ Аляксей Захараў.

Каментары12

  • 123
    21.03.2023
    Напэўна ў гэтыя хвіліны аўтар тэксту гэтага сюжэта с АТН размаўляе з Джэймсам Кэмеранам. Па гэтаму сюжэту будзе здымацца фільм, які збярэ ўсё Оскары
  • какбэ
    21.03.2023
    а КГБ теперь откровенно так - "КГБ"? помнится, к Зельцеру в гости заходили в простых одеждах
  • Крум
    21.03.2023
    Уся краіна пераўтворана ў трагічны фарс, тупое і нясмешнае шапіто.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА108

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік12

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына11

Вітаўтас Ландсбергіс, або Хто не баіцца стаць лідарам у пераломны час22

Гэты будынак у Баранавічах прадавалі за адну базавую, але цана на аўкцыёне скокнула да $40 тысяч

Ці зможа пенсіянерка атрымаць спадчыну, калі сужыцель памёр, а афіцыйнага шлюбу не было? Шанцы ёсць

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА108

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць