На цырымонію адкрыцця помніка аўтару бела-чырвона-белага сцяга прыляцелі нашчадкі ўратаваных ім людзей
У Коўне 25 сакавіка ўрачыста адкрылі новы помнік на магіле вядомага беларускага дзеяча, інжынера Клаўдзія Дуж-Душэўскага, які з'яўляецца аўтарам эскізу бела-чырвона-белага сцяга.

У цырымоніі ўзялі ўдзел праўнук інжынера Дуж-Душэўскага, а таксама нашчадкі яўрэяў, якіх стваральнік бела-чырвона-белага сцяга ўратаваў ад нацысцкага генацыду ў Другую сусветную вайну. Яны для гэтага адмыслова прыляцелі здалёк.

Цырымонія прайшла пад беларускімі і літоўскімі сцягамі з удзелам ганаровай варты. На ёй прысутнічала часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене.


Пры адкрыцці помніка было сказана некалькі прамоў, ад Офіса Святланы Ціханоўскай выступіў яе дарадца Аляксандр Дабравольскі.

Усяго на цырымоніі прысутнічала каля 120 чалавек.
З Вільні ў Коўна дзеля ўдзелу ў ёй прыехала цэлая аўтакалона пад бела-чырвона-белымі сцягамі.



Клаўдзій Дуж-Душэўскі (1891—1959) — сябра Рады БНР, аўтар праекта бела-чырвона-белага сцяга, архітэктар Літбудпраекта і дацэнт Ковенскага ўніверсітэта. Двойчы быў арыштаваны савецкімі ўладамі, вязень нямецкага канцлагера. За дапамогу яўрэям падчас Другой сусветнай вайны пасмяротна ўзнагароджаны прэзідэнтам Літвы.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары