Лукашэнка ўгаварыў Пуціна / «Ліліпуты, бл***!» Як мацюкае ўладу расійская «эліта» / Дзень Волі: ціхары за мяжой. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 27 сакавіка
Усе галоўныя і цікавыя навіны панядзелка — у нашым выпуску!

Ядзерная зброя ў Беларусі: заява Пуціна. Ён кажа, што сховішча на тэрыторыі Беларусі будзе гатовае ўжо летам. А Лукашэнка, па словах Пуціна, даўно просіць ядзерную зброю. Што гэта значыць для Беларусі? І што казаў сам Лукашэнка роўна год таму?
Расійская «эліта» мацюкае Пуціна: зліў размовы прадзюсара Іосіфа Прыгожына і алігарха Фархата Ахмедава.
Кадравы дзень Лукашэнкі: змены ў вертыкалі.
Дзень Волі: беларусы святкуюць паўсюль, акрамя Беларусі. Але ціхары пераследуюць нават за мяжой. Карпянкоў ганарыцца зачысткай.
Самалёт Лукашэнкі прадалі ў Іран? Што заўважыў канал «Мотолько Помогі». У Брэсце затрымалі падпальшчыкаў. У Мінску загінуў малады хлопец. На Віцебшчыне і Магілёўшчыне паводка. У Жодзіне выбухнуў кітайскі аўтамабіль.
Глядзіце таксама:
-
Венядзіктаў: «У адным з абменаў, пра які гучна не казалі», Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў
-
Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык
-
Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР
Каментары