Эканоміка22

Былыя актывы «Беларуснафты» ва Украіне перайшлі Рынату Ахметаву

Кампанія «Нафтагазэнергія«, якая ўваходзіць у энергетычную групу ДТЭК, падкантрольную буйному ўкраінскаму бізнэсмену Рынату Ахметаву, атрымала ў кіраванне долю і маёмасць прадпрыемства «Сэрвіс Ойл». Такім чынам аформленая перадача былых актываў «Беларуснафты» ва Украіне, піша Office Life.

Рынат Ахметаў

ТАА «Сэрвіс Ойл» было зарэгістраванае «Беларуснафтай» у Палтаве ў 2012 годзе для аказання сэрвісных паслуг украінскім нафтагазаздабыўчым кампаніям. У ліку галоўных замоўцаў прадпрыемства тады фігуравалі вышэйзгаданы холдынг Рыната Ахметава ДТЭК і дзяржаўны газаздыбыўца «Укргазздабыча».

У канцы 2021-га ўласнікам «Сэрвіс Ойл» замест «Беларуснафты», якая тады ж трапіла пад санкцыі Еўрасаюза, стала кампанія «Пухавічынафтапрадукт».

У чэрвені 2022 года актывы «Сэрвіс Ойл», уключаючы долю ў статутным фондзе і маёмасць (на той момант агульным коштам каля 135 млн даляраў), былі арыштаваныя кіеўскімі ўладамі і перададзеныя ў распараджэнне Агенцтва па вышуку і менеджменце актываў. Апошняе ў снежні мінулага года правяло конкурс па перадачы ў кіраванне маёмасці беларускай кампаніі.

Пераможцам конкурсу была абвешчаная кампанія «Нафтагазэнергія», якой распараджаецца структура Рыната Ахметава. У пералік яе маёмасці ўваходзяць некалькі буравых і калцюбінгавая ўстаноўкі, транспартныя сродкі, трубы і г. д.

Каментары2

  • Бор
    30.03.2023
    Сиротка. Хоть бы в бюджет передали
  • не такі як ёсць
    30.03.2023
    🤦🏻‍♂️😂

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць