Паводле звестак мясцовага тэлеграм-канала @koidanava, колькасць людзей, у якіх правялі ператрусы ў Дзяржынску, мяркуючы па ўсім, ужо ідзе на дзясяткі. Вядома сама меней пра трох затрыманых.
Як паведамляе канал, 31 сакавіка ўздоўж дарогі вывесілі сцяжкі — пры спробе іх зняць нібыта была знойдзеная выбуховая прылада (інфармацыя не пацверджаная).
Імаверна, ператрусы адбываюцца ў тых, хто, учора праязджаў з раніцы па гэтай дарозе, а таксама ў тых, хто раней затрымліваўся па палітычных матывах.
З ператрусам прыйшлі да сваякоў былога каліноўца і актывіста Стральцова
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары