Вайна2020

«Байпол» раскрыў дэталі пра камандуючага вайсковай авіяцыяй і назваў, хто вядзе тэлеграм-каналы вайсковых баз

У расследаванні «Байпола» сцвярджаецца, што цяперашні камандуючы вайсковай авіяцыяй Беларусі атрымаў беларускае грамадзянства па паскоранай працэдуры. 

Андрэй Лук'яновіч. Фота: vsr.mil.by

Андрэй Лук’яновіч 9 гадоў камандаваў 50-й змешанай авіябазай, якая дыслакуецца ў Мачулішчах, дзе быў сёлета атакаваны і пашкоджаны расійскі вайсковы самалёт. За два месяцы да нападу Расіі на Украіну Лук’яновіча пазбавілі пасады. Але 13 снежня 2022 года Лукашэнка яго прызначыў камандуючым войскамі супрацьпаветранай абароны і Вайскова-паветранымі сіламі краіны.

Паводле «Байпола», Лук’яновіч атрымаў беларускае грамадзянства па паскоранай працэдуры ў красавіку 2000 года. Тады вайскоўцу было 30 гадоў.

Аб'яднанне былых сілавікоў сцвярджае, што афіцыйныя даныя аб нараджэнні Лук’яновіча ў Смаргоні непраўдзівыя. У сваім роліку яны прадэманстравалі дакумент з КДБ, у якім пазначана, што ён нарадзіўся 29 верасня 1970 года ў Казахстане.

Да атрымання беларускага грамадзянства Лук’яновіч шэсць гадоў служыў у расійскім войску. У Расіі скончыў Балашоўскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучылішча.

Старэйшы яго сын Яўген выехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Расію. Там скончыў інстытут грамадзянскай авіяцыі ва Ульянаўску, а цяпер працуе другім пілотам на самалёце расійскай авіяцыі Boeing 747. Дачка ж Лук’яновіча Анастасія вучыцца ў Германіі.

Цяпер базай у Мачулішчах камандуе Уладзімір Скоркін.

Яго намеснік па ідэалогіі Андрэй Пучко курыруе тэлеграм-канал базы, дзе рэгулярна з'яўляюцца расійскія прапагандысцкія матэрыялы пра вайну ва Украіне. Пучко лічыць Кастуся Каліноўскага шавіністам, а паўстанне пад яго кіраўніцтвам — мяцяжом супраць Расійскай Імперыі і праваслаўя.

Рэсурсы 61-й знішчальнай авіябазы, якая дыслакуецца пад Баранавічамі, былі задзейнічаныя ў падтрымцы поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. У першыя месяцы вайны з аэрадрома гэтай базы выляталі расійскія самалёты бамбіць суседнюю краіну.

Незадоўга да пачатку вайны камандзір авіябазы палкоўнік Юрый Пыжык на аэрадроме сустракаў з хлебам і соллю расійсіх лётчыкаў.

Юрый Пыжык. Фота: 100fm.by

Месца Пыжыка ў маі 2022 года заняў палкоўнік Леанід Давідовіч. Паводле «Байпола», ён вучыўся ў 2005—2007 гадах у расійскай Вайскова-паветраннай акадэміі імя Гагарына, а ў 2016—2018 гадах удасканальваў веды ў Вайсковай акадэміі Генеральнага штаба Расіі.

Леанід Давідовіч. Фота: nashkraj.by

Нампаліт 61-ай авіяцыйнай базы падпалкоўнік Міхаіл Скачко, паводле «Байпола», курыруе тэлеграм-канал вайсковай часці, у якім пастаянна размяшчаюцца зняважлівыя матэрыялы пра Украіну і яе Узброеныя сілы. Публікацыі суправаджаюцца сімволікай расійскай агрэсіі.

Скачко, сцвярджае «Байпол», у тэлеграм-канале «рэкламуе прыватную вайсковую кампанію «Вагнер».

«Байпол» лічыць, што дзеянні фігурантаў іх расследавання падпадаюць пад крымінальную адказнасць за прапаганду вайны, а таксама распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай варожасці ці варажнечы.

«Байпол» — аб’яднанне былых сілавікоў Беларусі, якія выступаюць супраць палітыкі Лукашэнкі, за правядзенне новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў на аснове дэмакратычных прынцыпаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама: 

У Мінабароны распавялі, колькі ўкраінскіх вайскоўцаў знаходзіцца каля граніц з Беларуссю

«Масавыя чысткі рыхтаваліся загадзя, да самалёта. Але беларускія спецслужбы не Секурытатэ». Калі скончыцца гэта хваля рэпрэсій?

Прапагандысты паказалі «жывы і здаровы» расійскі самалёт А-50. Але ёсць важныя нюансы

Каментары20

  • даведка
    09.04.2023
    То ли список потенциальных предателей, то ли вероятных военных пенсионеров с высокой российской пенсией. 
  • &
    09.04.2023
    Чего у них у всех шапки такие смешные?? Это как-то с комплексами связано??
  • ?
    09.04.2023
    Это конечно настолько важная информация, что для ее публикации целый Байпол отвлекся от круглосуточной разработки плана победы над супостатом. Ау, есть у кого примеры из истории, когда революционеры сносили режим, подменяя революционную деятельность публикацией видосиков? Или может стоит начать называть вещи своими именами, что-нибудь вроде "коллектив блогеров Байпол"?

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага1

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага1

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць