Навука і тэхналогіі

ЗША пачынаюць планаваць бесправадную сувязь 6G

Адміністрацыя Байдэна імкнецца аднавіць лідарства ЗША ў сферы тэлекамунікацый, апярэдзіўшы Кітай.

Выява: vecteezy

Не паспелі вар’яты па ўсім свеце адысці ад распаўсюджання каранавіруса праз 5G-вышкі і ўжыўлення 5G-чыпаў пад выглядам вакцыны — як у дзверы грукае новая бяда: адміністрацыя Байдэна пачынае планаваць бесправадныя тэлекамунікацыі 6G.

The Wall Street Journal паведамляе, што Белы дом сустрэўся з прадстаўнікамі бізнэсу, урадавых ведамстваў і навуковай супольнасці, каб пачаць распрацоўку мэтаў і стратэгій для новай камунікацыйнай тэхналогіі 6G, якая, сярод іншых удасканаленняў, дасць магчымасць зрабіць воблачныя вылічэнні і мабільны інтэрнэт паўсюдным у свеце.

Да разгортвання наступнага пакалення тэлекамунікацый яшчэ шмат гадоў, але яно можа пракласці шлях да глабальнага доступу ў сетку, які ўсё яшчэ немажлівы з сучасным стандартам 5G. Пашырэнне доступу да інтэрнэту было прыярытэтам для адміністрацыі Байдэна ў рамках інфраструктурных ініцыятыў.

Ініцыятыва па планаванні 6G таксама накіравана на аднаўленне лідарства ЗША і іх саюзнікаў у галіне тэлекамунікацый, дзе Кітай дасягнуў значных поспехаў, у тым ліку дзякуючы вялікім інвестыцыям у вытворчасць уласнага абсталявання і больш актыўнаму ўдзелу ў міжнароднай стандартызацыі.

Афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі Байдэна прызнаў, што Кітай эфектыўна выкарыстоўваў 5G для дасягнення сваіх эканамічных мэтаў і мэтаў нацыянальнай бяспекі, такіх як адваяванне ў Захада долі сусветнага рынку для сваіх тэлекамунікацыйных кампаній, у тым ліку Huawei Technologies Co.

Адміністрацыя Белага дома таксама засяродзілася на стварэнні і захаванні пераваг і ў іншых галінах высокіх тэхналогій, дзе ЗША сутыкаюцца з новымі выклікамі з боку Кітая. Сюды ўваходзяць вытворчасць паўправаднікоў, квантавыя вылічэнні і біятэхналогіі.

Пасля такіх трывожных навінаў радуе толькі адно: цяпер для ўсіх аматараў шапачак з фальгі ёсць месца, дзе можна (хоць ненадоўга) схавацца і адсядзецца, пакуль Біл Гейтс будзе праводзіць свае жахлівыя вопыты над насельніцтвам планеты. Так, мы яшчэ летась пісалі, што Расія засталася без сувязі пятага пакалення, бо адсутнасць абсталявання з-за санкцый закрыла магчымасць стварэння сетак 5G у Расіі, імаверна, на доўгія гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча15

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына з перапою прачнуўся ў разгромленай кватэры і пайшоў у міліцыю1

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

Дзве 109‑гадовыя жанчыны пазнаёміліся ў 23 і сябруюць дагэтуль2

Хто ведае больш — той абаронены. Калі вы цэніце працу «НН», падтрымайце нас праз Патрэон4

Птушкай года 2027 года стала шчурка-пчалаедка1

Скандал у індустрыі гульняў — доўгачаканую GTA 6 злілі ў сеціва незадоўга да афіцыйнай прэзентацыі2

«Спрагназаваць немагчыма». У Belavia патлумачылі, чаму палёт у Грузію можа заняць восем гадзін1

Навуковец патлумачыў, чаму ў Мінску больш пахмурных дзён, чым на «туманным Альбіёне»3

На Дзень незалежнасці Украіны ў Кіеве правялі парад вайсковых робатаў — на зямлі, ў вадзе і ў паветры ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча15

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць