Грамадства99

Ціханоўская: Патрабуем публічна прадэманстраваць, у якім стане Віктар Бабарыка

Святлана Ціханоўская выступіла з заявай наконт стану Віктара Бабарыкі. Прычынай сталі чуткі пра тое, што былы кіраўнік Белгазпрамбанка і ўдзельнік выбарчай кампаніі трапіў у бальніцу.

Віктар Бабарыка за месяц да арышту, май 2020 года

«Мы патрабуем публічна прадэманстраваць у якім ён [Бабарыка] стане. Мы патрабуем допуску адвакатаў і сваякоў да яго.

Любыя іншыя дзеянні будуць трактавацца як наўмыснае прычыненне шкоды жыццю і здароўю», — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.

Віктар Бабарыка цяпер у наваполацкай калоніі. Ён быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года. У ліпені 2021 года яму прысудзілі 14 год калоніі — па артыкулах 235 (легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) і 430 (атрыманне хабару).

З аповедаў іншых палітвязняў вядома, што з Бабарыкам ім забараняюць камунікаваць. Працаваць яго паставілі на выпальванне драўнянага вугалю. Гэта праца лічыцца адной з самых цяжкіх у калоніі.

З 9 лютага пра яго няма інфармацыі.

Нядаўна ў наваполацкай калоніі змяніўся кіраўнік.

Віктара Бабарыку паставілі на прафулік у калоніі за нарэзку сала

У Віктара Бабарыкі — новая праца ў калоніі

Блогер Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, пра тое, чаму вязні не вытрымліваюць умоў там

Каментары9

  • Боты аграцца на абраную большасцю і легітымную Ціханоўскую
    27.04.2023
    Снід, а не тое, шмат яшчэ чаго не пад санкцыямі, а грошыкаў і так няма
  • гердзень
    27.04.2023
    і лукашысты тут жа замітусіліся
  • Common sense
    27.04.2023
    Да отправьте вы его уже в Москву. Пусть Газпром его подлечит.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць