Вайна

ПВК «Вагнер» утрымлівае 85% Бахмута і сыходзіць пакуль не збіраецца — СМІ

Выданне Politico перадае са спасылкай на свае крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі, што найміты ПВК «Вагнер» па-ранейшаму ўтрымліваюць значную частку Бахмута, валодаюць значнымі запасамі боепрыпасаў і зброі і, нягледзячы на вялікія страты, не плануюць пакідаць горад.

Фота: «Канкорд»

На мінулым тыдні заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын прыгразіў, што яго найміты пакінуць горад, бо вайсковае кіраўніцтва не забяспечвае іх боепрыпасамі.

Пасля гэтага ён заявіў, што яго сілы застануцца ў Бахмуце і што «вагнераўцам» паабяцалі даць дастатковую колькасць боепрыпасаў. Затым, зрэшты, Прыгожын зноў паскардзіўся, што гэтыя абяцанні не выконваюцца, і прызнаў, што ў апошні дзень УСУ ўдалося правесці ўдалую контратаку.

Нягледзячы на пагрозы Прыгожына пакінуць Бахмут, яго найміты ўтрымліваюць, прынамсі, 85% тэрыторыі горада, сказана ў публікацыі.

Як распавялі выданню Politico на ўмовах ананімнасці дасведчаныя амерыканскія крыніцы, яны не валодаюць сведчаннямі таго, што найміты плануюць пакінуць Бахмут.

«Амерыканскія чыноўнікі кажуць, што апошнім заявам Прыгожына пра Бахмут верыць нельга, і хутчэй за ўсё яны былі патрэбныя, каб справакаваць рэакцыю маскоўскага абароннага апарату — прымусіць Маскву адпраўляць больш узбраенняў», — пішуць аўтары.

Хоць перамога ў бітве за Бахмут стала б для Кіева важным сімвалічным жэстам, заходнія саюзнікі перасцерагаюць Украіну ад расходавання тут замнога сродкаў, прапаноўваючы выкарыстоўваць зброю і людзей на больш перспектыўных напрамках у ходзе чаканага вяснова-летняга наступу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць