фотаблог Юліі Дарашкевіч2424

Ціха, мірна + феерверк

У Мінску прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Гэтым разам абышлося без затрыманняў - заўтра ў Беларусі будзе вырашацца пытанне наконт падаўжэння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

На Кастрычніцкай плошчы Мінска а 18-й пачалася акцыя салідарнасці з палівязнямі і памяці зніклых беларускіх вядомых дзеячоў.

18:29

Акцыя скончана, усе разыходзяцца.

Цікава, што з адваротнага боку праспекта, там дзе Дом афіцэраў, цягам усёй акцыі знаходзілася група непаўналетніх.

Пры канцы акцыі яны пачалі ўскідваць рукі ў нацысцкім прывітанні і крычаць удзельнікам акцыі «Валіце адсюль» (толькі гэта казалася бруднай лаянкай), а потым палезлі цераз парэнчы ў Аляксандраўскі сквер.

18:20

Акцыя працягваецца, ніхто разганяць не збіраецца, відаць - паколькі заўтра ў Брусэлі будзе прымацца рашэнне наконт падаўжэння/мараторыя на санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў

18:10

Зараз на плошчы каля 40 чалавек, міліцыя не ўмешваецца. Да акцыі далучыліся мастак Алесь Пушкін і сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі.

Удзельнікі акцыі гукаюць «Жыве Беларусь» і «Свабоду палітвязням». Узняўся адзін бел-чырвона-белы сцяг, яго прынеслі актывісты «Еўрапейскай Беларусі».

18:03

Перад пачаткам акцыі нехта на плошчы запусціў феерверк.

Зараз на плошчы — каля 30 чалавек. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы — экс-старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывіст ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, маладафронтаўцы Наста Палажанка і Зміцер Дашкевіч, кіраўнік аргкамітэта руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Людзі трымаюць расцяжку: «Мы помнім», партрэты зніклых — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага, а таксама сённяшніх палітвязняў: ваўкавысцаў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Асіпенкі, маладафронтаўца Арцёма Дубскага, бізнесмена Андрэя Бандарэнкі.

***

Ужо чацвёрты год кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых. У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне.

16 лістапада акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення:

гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.

Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму амаль не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гадах апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць