Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Еўрапейскім судзе патрабавалі зняць з іх санкцыі. Не атрымалася
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Святлана Любецкая і Аляксандр Амельянюк спрабавалі аспрэчыць санкцыі, якія Еўрапейскі саюз наклаў на іх 21 чэрвеня 2021 года. Еўрапейскі суд у Люксембургу пастанавіў адхіліць пазоў і абавязаў заяўнікаў аплаціць выдаткі адказчыка, піша reform.by.

Любецкую і Амельянюка прадстаўляў адвакат Адвакацкай палаты Парыжа Дзмітрый Ліцвінскі. Яны трапілі ў санкцыйны пакет ЕС 21 чэрвеня 2021 года ў сувязі з тым, што ўзначальвалі Пастаянную камісію па заканадаўстве і ўдзельнічалі ў распрацоўцы і прыняцці рэпрэсіўнага заканадаўства ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў.
Прадстаўнікі беларускага рэжыму хацелі зняць у дачыненні да сябе санкцыі і патрабавалі аплаціць выдаткі, звязаныя з судом.
Яны матывавалі гэта тым, што санкцыі носяць характар калектыўнай адказнасці, нясуць памылковую ацэнку і парушаюць прынцып суразмернасці.
Акрамя таго, падчас слуханняў заяўнік удакладніў, што не меў намеру заяўляць аб парушэнні свабоды слова, што было адзначана ў пратаколе слухання.
Рада Еўрапейскага саюза, якая выступала адказчыкам у судзе, прадэманстравала вычарпальныя довады, якія абгрунтоўваюць уключэнне старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святланы Любецкай і яе намесніка Аляксандра Амельянюка ў санкцыйны спіс.
Акурат яны займаліся распрацоўкай абноўленага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, які ўключыў шэраг новых артыкулаў, якія ўзмацняюць адказнасць у дачыненні да апанентаў рэжыму Лукашэнкі.
Суд ЕС стаў на бок адказчыка і 24 мая 2023 года адхіліў пазоў Любецкай і Амельянюка.
Любецкай і Амельянюку прадпісана аплаціць, у дадатак да іх уласных расходаў, расходы, панесеныя Радай ЕС.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Сапраўды, працяглы час "працы" ва ўмовах аутарытарнай дыктатуры і таталітарызму дзеля стварэння неправавых рэпрэсіўных законаў (нават і тыя не заўсёды або вельмі адвольна выконваюцца рэжымам) цалкам атрафуе ў гэтых асобаў рэшткі адчування таго, што недзе яшчэ засталіся суды, якія выконваюць цалкам знішчаны канстытуцыйны прынцып вяршэнства права, то бок суд гляздзіць не толькі на літару законаў, але і на адпаведнасць іхнага сэнсу як літары закону, так і канстытуцыі.