Прыпыніў дзейнасць праект The Village Беларусь. Прычына — адсутнасць фінансавання.

«З вялікім шкадаваннем і любоўю да праекта я і ўся каманда The Village Беларусь пакідаем яго, а само выданне пераходзіць у стадыю гібернацыі з-за адсутнасці фінансавання. Шэсць гадоў мы змагаліся за зручны і свабодны горад, супраць рэжыму і бязмежжа ўлад. Да блакавання і прызнання экстрэмістамі нас чыталі паўтара мільёна карыстальнікаў у месяц. Дзякуй за тое, што былі са The Village. Мінск наш!» — напісала ў сацсетках галоўны рэдактар Жэня Сугак.
Медыя ў фармаце гарадскога інтэрнэт-часопіса працавала з 2017 года. Прадукцыю і сацсеткі The Village Беларусь прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі 12 снежня 2022 года.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары