Лукашэнка заявіў, што той, хто паступае па мэтавым скіраванні, павінен адпрацаваць мінімум пяць гадоў
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе сёння запатрабаваў ад Міністэрства адукацыі звярнуць сур'ёзную ўвагу на мэтавы набор у ВНУ.

«Я хачу папярэдзіць па мэтавіках: людзі павінны разумець, што яны атрымліваюць адукацыю і вяртаюцца на канкрэтнае месца працы», — сказаў Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што ў гэтым пытанні будзе няважна «замуж не замуж»: адпрацаваць усё роўна прыйдзецца, і мэтавікі гэта павінны дакладна разумець.
«Не два-тры гады, а мінімум пяць гадоў», — прыводзіць яго словы БелТА.
На яго думку, патрэбныя настаўнікі, дактары, аграномы і заатэхнікі на канкрэтным месцы ў канкрэтным рэгіёне.
«І людзі, якія хочуць паступаць у ВНУ і несці абавязацельствы па мэтавым прызначэнні, ёсць. Іх хапае, таму трэба падтрымліваць. У асноўным гэта дастойныя людзі, якія ідуць і працуюць», — падкрэсліў Лукашэнка.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары