Эканоміка

Сярэдні заробак у маі вырас

Намінальны налічаны сярэдні заробак у маі склаў 1861,1 рубля, як паведаміў Белстат. Для параўнання: у красавіку быў 1795,9 рубля, а ў сакавіку — 1814,2 рубля.

Фота: «Наша Ніва»

Але гэта заробак «бруднымі». Калі ўзяць пасля вылічэння падаткаў, то сярэдні заробак чыстымі складзе 1600,5 рубля, або 532 даляры па стане на сёння.

Калі параўноўваць рэгіянальныя паказчыкі, то ў лідарах Мінская вобласць — 1886,4 рубля, а на апошняй пазіцыі — Магілёўская (1546,7 рубля). Мінск па-за канкурэнцыяй — 2500 рублёў.

У цэлым па краіне самая высокааплатная галіна — інфармацыя і сувязь, куды ўваходзіць IT-сфера. Тут сярэдні заробак у маі склаў 5034,7 рубля.

Сярод найменшых заробкаў — дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг (1294,8 рубля). У адукацыі сярэдні заробак склаў 1324,6 рубля, а ў ахове здароўя і сацыяльных паслугах — 1547,7, як піша «Спутнік».

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць