Грамадства22

Ціханоўская атрымала ананімнае паведамленне пра смерць свайго мужа

Святлана Ціханоўская не атрымлівала звестак ад свайго мужа Сяргея тры месяцы. А цяпер другі раз з пачатку года да яе данеслі чуткі пра ягоную смерць.

Фота: Tsihanouskaya / Twitter

Учора ў інтэрнэце зноў сталі з’яўляцца ананімныя звесткі пра смерць Сяргея Ціханоўскага.

«Сёння я атрымала вельмі дзіўнае і жахлівае паведамленне. Невядомы напісаў, што мой муж Сяргей памёр у турме Жодзіна. Няма ніякіх доказаў на карысць гэтага сцвярджэння. Гэта не першы раз, калі распаўсюджваюцца падобныя чуткі, і я не ведаю, як гэта пракаментаваць. Я нічога не чула пра Сяргея з 9 сакавіка, і адвакатам адмовілі ў доступе да яго», — напісала палітык у твітары.

Такія ж чуткі з’явіліся ў лютым. Тады адвакатку пусцілі да Сяргея. І той нават з гумарам пракаментаваў гэту гісторыю.

«Як рэкламшчыка, мяне такі піяр задавальняе», — сказаў Сяргей.

Сёння шмат палітвязняў і іх сем’яў праходзяць катаванне невядомасцю. Пра Віктара Бабарыку нічога невядома больш за два месяцы, пра Мікалая Статкевіча — больш за 4 месяцы.

Каментары2

  • ЖАБ
    04.07.2023
    Распаўсюдзіць чуткі + зняпраўдзіць чуткі = профіт.
  • Вітольд
    04.07.2023
    Падаецца на спробу ціску на СЦ у адказ на навіны пра ўдзел СЦ у саміце НАТА ў Вільні. Нажаль, першым гэтую навіну (хоць і з агаворкай пра яе неправеранасць) пачаў разганяць нехта. Але падаецца, што СЦ маральна ўжо даўно падрыхтаваная нават да такога развіцця падзей, бо яшчэ з часоў балатавання Наталлі Машэравай ў 2001 рэжым узяў на ўзбраенне тактыку шантажу палітычных апанентаў праз пагрозы жыццю іх сваякоў.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць