Здарэнні11

У Гродне зазелянела возера

Юбілейнае возера ў Гродне змяніла колер. Замест амаль блакітнага колеру вады адпачывальнікаў сустракае нешта падобнае да зялёнкі. Можна яшчэ параўнаць ваду ў возеры са шклянкай, дзе памылі пэндзаль пасля выкарыстання зялёнай гуашы або акварэлі, як піша Newgrodno.by.

Такое ператварэнне звязанае з цвіценнем вады. Гэта прыродная з'ява, выкліканае развіццём фітапланктону. У вадзе папросту размножваюцца ў велізарнай колькасці мікраскапічныя водарасці, якія і надаюць ёй пэўны колер.

Цвіценне часцей за ўсё пачынаецца на фоне гарачай тэмпературы, таксама важна, каб у вадзе была дастатковая колькасць пажыўных рэчываў для водарасцяў.

Ці небяспечна цвіценне для чалавека? Часцей за ўсё не. А вось рыбы і іншыя водныя насельнікі могуць пацярпець. Бо цвіценне здольнае выклікаць недахоп кіслароду ў вадзе.

На Юбілейным возеры купанне забароненае. Забарона з цвіценнем ніяк не звязаная. Пробы вады не адпавядалі нормам яшчэ да таго, як возера «пазелянела».

Зрэшты, купацца ў такой вадзе не вельмі прыемна нават з эстэтычнага пункту гледжання. Цвіце вада звычайна не вельмі працяглы час. Праз тыдзень-другі возера павінна прыйсці ў норму.

Каментары1

  • Жвір
    13.07.2023
    А як вам такая навіна ? "Світовий океан змінює колір через кліматичні зміни - дослідження" ... https://www.unian.ua/ecology/svitoviy-okean-zminyuye-kolir-cherez-klimatichni-zmini-doslidzhennya-12326505.html

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна31

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна31

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць