Свет44

Літва выдаткуе рэкордныя для краіны грошы на масавую закупку танкаў

Паводле інфармацыі літоўскіх СМІ, большая частка купленых баявых машын пойдзе на фармаванне новага танкавага батальёна ў складзе новай армейскай дывізіі.

Танк Leopard 2A6 падчас нядаўніх вучэнняў НАТА ў Літве Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Кястуціс Будрыс 25 ліпеня анансаваў найбуйнейшую ў гісторыі краіны закупку танкаў для патрэб арміі. Паводле слоў Будрыса, якія перадае выданне Delfi, закупляцца яны будуць, хутчэй за ўсё, у Германіі.

Як адзначаецца, у Літве цяпер актыўна ствараецца новая пяхотная дывізія, у склад якой мае ўвайсці новы танкавы батальён, для якога і плануюцца масавыя закупкі танкаў.

Усяго плануецца выдаткаваць 2 мільярды еўра, што, на думку Будрыса, з'яўляецца рэкорднай сумай для Літвы ўвогуле.

Гэта стане адной з найбуйнейшых закупак Літвы — не толькі ў рамках войска, але і для нашай краіны ў цэлым. Гаворка ідзе пра два мільярды еўра, што складаецца не толькі з саміх танкаў, але і боепрыпасаў, лагістыкі, забеспячэння», — заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Кястуціс Будрыс.

Нагадаем, што апроч Літвы стварэннем новага батальёна нядаўна зацікавілася Польшча. Гэты сапёрны батальён будзе займацца абаронай Сувалкскага калідора, вакол якога цяпер ідзе інфармацыйная шуміха з боку Расіі і Беларусі наконт яго магчымага захопу вагнераўцамі. 

Каментары4

  • mikola
    25.07.2023
    Geta dobra ! Tolki sto buduc rabic z tankami ? Znou Vaina ?
  • Х
    25.07.2023
    2 гадавых ваенных бюджэты Беларусi
  • Антымікола
    26.07.2023
    mikola, пошел вон, провокатор

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром35

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром35

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць