Усяго патроху11

У Беларусі баравікі збіраюць тысячамі. А пачым прадаюць грыбы?

Пасля добрых дажджоў на пачатку жніўня ў Беларусі сталі збіраць больш грыбоў. Аматары «ціхага палявання» знаходзяць баравікі тысячамі. Некаторыя нават прадаюць інфармацыю пра грыбныя месцы, піша «Ганцавіцкі час».

У Беларусі тысячамі збіраюць баравікі

Па колькі прадаюцца грыбы ў Мінску?

На мінскай Камароўцы баравікі з'явіліся ў пачатку жніўня, але цэны пакуль «куслівыя». За літровае вядзерца баравікоў просяць аж 50 рублёў!

Падасінавікі — 20 рублёў, падбярозавікі — 15 рублёў, лісічкі — 13,5 рубля, маслякі — 10 рублёў. Танней можна купіць хіба толькі сыраежкі — 5 рублёў за вядзерца.

У сацсетках Камароўкі нават жартуюць пра тое, з якім трымценнем трэба есці такія дарагія грыбы: «Сабраў грыбы. Падсмажыў. На ўсялякі выпадак памыўся, пагаліўся, апрануў усё новае. Сяджу ем».

«А баравічкі на залатой грыбніцы растуць?» — пытаецца Таццяна.

Нягледзячы на такі скептыцызм, попыт ёсць. А некаторыя нават займаюцца грыбным турызмам. Знаўцы грыбных месцаў водзяць па іх пачаткоўцаў-грыбнікоў за прыкладна 250 даляраў.

400 баравікоў за адзін заход

Дасведчаны грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч падзяліўся, што надзвычай паспяхова схадзіў па грыбы 2 жніўня. Вынік — 400 баравікоў.

«Адно з найлепшых ціхіх паляванняў у жыцці. Новы лес, пачалі ноччу з ліхтарыкамі. Была паляна са 100+ штукамі. 17 штук на адным квадратным метры. Пакуль думалі, як лепш зняць для YouTube палянку з прыкладна 50-цю грыбочкамі, нас пачалі атачаць людзі і збіраць нашых патэнцыйных «мадэляў». Поўнае вар'яцтва і бязмежная радасць», — расказаў Аляксандр.

Грыбнік гаворыць, што «хваля толькі пайшла — тыдзень, думаю, дакладна ёсць».

А вось гэта сапраўдны рэкорд сезона

Але каб сапраўды адвісла сківіца, варта паглядзець на фота Ірыны Елінай, якім яна падзялілася ў грыбной суполцы.

У Бабруйскім раёне сям'я за шэсць гадзін у тры нажы сабрала адных толькі баравікоў 1680 штук!

1680 баравікоў. У гэтым сезоне, верагодна, гэта пакуль рэкорд

«У нас зноў баравічкі. Можаце пачынаць не верыць. Толькі адных баравікоў — 1680», — напісала Ірына.

Адзін з каментатараў, грыбнік Іван, напісаў, што цяпер пабіты ягоны рэкорд: ён некалі назбіраў 1250 штук.

У якіх раёнах яшчэ заўважаныя грыбы

Аляксей Дзёмін з Магілёва расказаў, што 2 жніўня «пасля працы не вытрымаў».

«Вырашыў ехаць недалёка, часу было мала. Ну і, вядома, падбадзёрылі мяне фоткі велізарнай колькасці розных грыбоў. Увогуле па парадку: месцы — ускрайкі лесу і малады змешаны. Па грыбах прыстойна падбярозавікаў рознага памеру, чарвівасць сярэдняя. Чырвонагаловікаў не так шмат, але ёсць (мае любімыя грыбы). Баравічкоў сустрэў некалькі, але вельмі старыя (не ведаю, дзе іх багажнікамі збіраюць). Лісічак практычна няма, але лес там не для іх. Пару чырвонагаловікаў адбіў у проста імператарскіх смаўжоў».

Алена Ярмошына паказала, колькі нарэзалі ў чатыры нажы ў раёне Белай Лужы ў Барысаўскім раёне.

Ігар Бусел недалёка ад Жодзіна за гадзіну сабраў амаль два вядры падбярозавікаў.

Святлана Матруховіч назбірала маслякоў у Лагойскім раёне.

Трэба працягнуць задавальненне, але ёсць песімізм

Ксенія са Старадарожскага раёна хадзіла ў грыбы 3 жніўня.

«Грыбы ёсць: лісічкі, маслякі, белыя. Але патрэбны дождж, каб «працягнуць задавальненне» збору, бо ў лесе ўжо не надта і вільготна…» — кажа яна.

Аляксей Сакароў з Добруша Гомельскай вобласці 2 жніўня выехаў па белыя грыбы і пазней расказаў:

«Растуць пэўнымі месцамі і вялікімі сем'ямі ад пяці грыбоў. Як будзе відаць па другім вядры, частка белых, прычым бярозавы від, была пераросткамі (эх, туды б хоць бы ў нядзелю!) і пакінутая ў лесе».

Ён дае песімістычны прагноз: «Істотных дажджоў паводле прагнозаў у нашых краях у найбліжэйшыя дні не чакаецца, а вось спякота зробіць сваю справу, і гэтая хваля, на жаль, сыдзе на нішто 5 чысла…»

А Маша Мікітка з Бабруйска зняла відэаагляд сваёй «грыбалкі».

Каментары1

  • Ёсік
    04.08.2023
    Грошы вельмі патрэбны, больш ніяк не магу пракаментаваць 50 рублёў за 7-9 штук (1 літар).

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць