Свет66

Як гарачая ванна. Сусветны акіян пабіў тэмпературны рэкорд усіх часоў, і гэта толькі пачатак

Лета 2023 года б'е адзін кліматычны рэкорд за другім. Спачатку надзвычайна цёплы чэрвень, потым самы гарачы месяц за ўсю гісторыю назіранняў — ліпень. Жніўню хапіла аднаго дня, каб быў пабіты чарговы рэкорд, піша Бі-бі-сі.

Фота: Robert Brook / Getty Images

Сярэднядзённая тэмпература паверхні Сусветнага акіяна 1 жніўня паднялася да 20,96°C, паводле даных Еўрапейскага цэнтра кліматычных назіранняў Copernicus.

Гэта не толькі вышэй за папярэдні рэкорд 2016 года — самага цёплага ў гісторыі чалавецтва, але і значна вышэй за тэмпературы, уласцівыя сезону.

Бо звычайна Сусветны акіян праграваецца да сакавіка. Менавіта ў сакавіку 2016 года быў зафіксаваны папярэдні пік у 20,95°C.

«Усё гэта вельмі трывожна. Пры такіх тэмпературах у жніўні, што ж будзе ў сакавіку», — сказала Саманта Бёрджэс, адна з навукоўцаў у цэнтры Каперніка.

Бі-бі-сі

Змяненне клімату, выкліканае чалавекам, прывяло да таго, што з сярэдзіны красавіка сярэдняя тэмпература паверхні мора на планеце значна перавышае норму, а лядовы полаг акіяна ў Арктыцы і Антарктыцы скарачаецца хутчэй за звычайнае.

Усё гэта адбываецца яшчэ да таго, як у поўнай меры выявіцца набіраючы сілу феномен Эль-Ніньё — павышэнне тэмпературы паверхневых вод у Ціхім акіяне.

«Палохае хуткасць, з якой усё мяняецца», — сказаў прафесар Майк Бероўз, які вывучае мора ля берагоў Шатландыі.

Акіян мае ключавое значэнне для клімату, паколькі пакрывае больш за 70% паверхні Зямлі і абсарбуе 90% глабальнага пацяплення апошніх дзесяцігоддзяў. На глыбіні ўсяго некалькі дзясяткаў метраў захоўваецца столькі ж цяпла, колькі ва ўсёй атмасферы Зямлі.

Бі-бі-сі

Чым цяплейшы акіян, тым ніжэйшая яго здольнасць паглынаць энергію і згладжваць павышэнне тэмператур на планеце ў цэлым.

«Гарачая ванна»

Нагрэты акіян змяняе не толькі атмасферу — вецер, ападкі, тэмпературу паветра — але і прыводзіць да збояў у падводнай экасістэме.

«Заходзіш у ваду, як у гарачую ванну, — дзеліцца ўражаннямі аб назіраннях за Мексіканскім залівам Кэтрын Леснескі з Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША (NOAA). — На плыткіх рыфах ля берагоў Фларыды каралы масава трацяць колер, а многія ўжо загінулі».

На мінулым тыдні мора ля берагоў Фларыды прагрэлася да 38,44°C. Сезонная норма для гэтых вод, паводле даных NOAA, — ад 23° да 31°C.

Рэкорды пабітыя не толькі ў Мексіканскім заліве, але і ў Міжземнамор'і і нават Паўночнай Атлантыцы. На пляжах Вялікабрытаніі вада ў чэрвені была на 3-5°C цяплей за норму.

«Марскія цеплавыя хвалі здараюцца ў самых незвычайных месцах», — кажа Саманта Бёрджэс з цэнтра Каперніка.

Прычына даўно вядомая — выкіды парніковых газаў у атмасферу награваюць планету. Акіян часова абсарбуе гэтую энергію, але яна нікуды не знікае.

Бі-бі-сі

«Чым больш спальваецца выкапнёвага паліва, тым больш залішняга цяпла паглынае акіян. А значыць, тым больш часу спатрэбіцца, каб стабілізаваць яго і вярнуць да ранейшага стану», — сказала Бёрджэс.

Далей будзе толькі горш. Эль-Ніньё яшчэ не праявіўся ў поўную сілу. Традыцыйна ён фармуецца бліжэй да восені і прыводзіць да пацяплення на наступны год.

У чаканні Эль-Ніньё, адказнага за гістарычны тэмпературны рэкорд у 2016 годзе, Сусветная метэаралагічная арганізацыя ААН абнавіла пяцігадовы прагноз і з верагоднасцю 98% паабяцала, што сярэдняя тэмпература ў 2023-2027 гадах акажацца вышэйшай, чым у мінулай пяцігодцы, а рэкорд 2016 года будзе пабіты.

Каментары6

  • Вадя
    05.08.2023
    Сижу в Финляндии. Холодно ,вода ледяная.Мерзну,как волчий хвост
  • Язэп
    05.08.2023
    Глобальное потепление - лучшее что случалось с человечеством. На Балтике можно будет нормально купаться, в Беларуси будут расти абрикосы и арбузы, значительно сократятся траты на отопление. Одни сплошные плюсы.
  • Язэп
    05.08.2023
    Кстати был побит рекорд не всех времен, а только последних 40-50 лет. Раньше просто не меряли.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні68

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць