Меркаванні44

«Служы пану верне, а ён табе перне»

Гэта народная прыказка добра дапасоўваецца да былога высокага лукашэнкаўскага чыноўніка Леаніда Козіка. Учора ён памёр, але і сёння на асноўных афіцыйных каналах пра яго смерць нічога не паведамляецца, адзіную нататку з гэтай нагоды даў амаль нікім не чытаны сайт афіцыйных прафсаюзаў — апошняга месца працы Козіка. І проста на нядбайнасць, што, маўляў, за асвятленнем «бітвы за ўраджай» ды II гульняў краін СНД гэту смерць банальна не заўважылі, тут не спішаш. Яўна свядомая пазіцыя, калі ці то прамым тэкстам у гэтым канкрэтным выпадку загадалі не паведамляць, ці то, што больш верагодна, паведамляць пра смерці колішніх лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, за нешта апальных, у сістэме можна толькі пасля канкрэтнай адмашкі зверху, а яе пакуль не было, заўважае ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч. А пры нагодзе згадвае пра свой уласны кароткі непасрэдны кантакт з нябожчыкам. 

Леанід Козік. 2018 год

Не ведаю, чым правініўся перад Лукашэнкам Козік, але ў 2014 годзе, калі яго паперлі з пасады кіраўніка афіцыйных прафсаюзаў, дзе ён праслужыў аж 12 гадоў, больш ніякай сінекуры яму не далі, а проста адправілі на пенсію. І на тыя пенсійныя часы прыпаў адзіны ў маім жыцці выпадак, калі я яго асабіста бачыў. Прытым не ў фармаце, што ён у прэзідыуме, а я ў 25-м радзе, а давялося сутыкнуцца самым непасрэдным чынам, падзеленыя былі толькі гандлёвым прылаўкам. Ды і тое я з-за яго выходзіў.

Было гэта на мінскім міжнародным кніжным кірмашы ў лютым 2016 года. Мы там, як звычайна, прадавалі кнігі свайго выдавецтва, і побач са стэндам хадзілі самыя розныя людзі.

І вось у пэўны момант выплывае з натоўпу Леанід Пятровіч Козік, падыходзіць да нас і выцягвае са скрынкі тоўсты том пад назвай «Апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ склікання». Быў такі зборнік дакументаў, які незадоўга перад гэтай выставай з'явіўся.

Прытым падобна было, што па гэту кніжку Козік ішоў мэтанакіравана, бо яна для яго нейкім адкрыццём не стала. Наадварот,

ён залез зразу ў канец у паказальнік імёнаў і з гонарам сказаў мне нешта накшталт таго, што, маўляў, во і я там ёсць. Я прадэманстраваў, што ў курсе, хто ён ёсць, назваўшы нават па імені-отчаству, што яго, здаецца, пацешыла. Размова, дарэчы, вялася па-беларуску не толькі з майго боку.

Кнігу Козік выказаў гатоўнасць набыць, але я звярнуў ягоную ўвагу, што асобнік ён узяў са скрынкі, з якой прадаецца ўсялякі неліквід. Складскія ўмовы ў нас былі не найлепшыя, а таму некаторыя кніжныя асобнікі, бывала, трацілі таварны выгляд — то замочыцца, то падрапаецца, то забрудзіцца, то мяккая вокладка надарвецца або пакамечыцца, то яшчэ што яму зробіцца. Карацей, чытаць яшчэ цалкам можна, але любавацца то ўжо не.

І мы такія асобнікі, каб не выкідаць увогуле, прадавалі са значнымі зніжкамі. У выпадку гэтага крыху замочанага асобніка дакументальнага зборніка цана была, умоўна скажам, 5 рублёў замест 25 — дакладна то, вядома, ужо не ўспомню, тым больш што тады яшчэ не прайшла дэнамінацыя і цэны былі са шматлікімі нулямі.

Ну то я і кажу тады Козіку — так і так, кнігу мы, канешне, прадамо з вялікай радасцю, але нашто Вам гэта шалупень замочаная? Вазьміце во добры асобнік за поўную цану ды чытайце сабе на здароўе.

А ён: не, маўляў, я цяпер пенсіянер, то мне са зніжкай самае тое. Таму на табе 5 рублёў, і хопіць мне замочанага асобніка.

Ну што ж, калі так, то хай сабе, збыць неліквід таксама няблага.

Пасля таго, як расплаціўся і запхнуў кнігу сабе ў торбу, Козік пацікавіўся, ці ёсць у нас нешта яшчэ для яго цікавае. Я папытаўся, што менавіта яго цікавіць, ён сказаў, што нешта пра палітыку ці найноўшую гісторыю. Іншыя нашы выданні пра палітыку я яму паказваць не рызыкнуў, а з гістарычных даў паглядзець кніжку Дароты Міхалюк пра Беларускую Народную Рэспубліку. Ён пагартаў, спытаў колькі каштуе, я сказаў звычайную цану.

Пасля Козік задаў нечаканае пытанне: «А замочанага экзэмпляра ў вас няма?» На жаль, не было, таму гандлю не атрымалася. Так і разышліся ды з той пары больш не бачыліся.

Чытайце таксама: 

«Менавіта яны нараджаюць як герояў-пакутнікаў, так і лютых пачвар»

«Усё ж часы былі тады іншыя». Пахаванне Алеся Пушкіна ў 2023-м vs пахаванне Ларысы Геніюш у 1983-м

«Страціўшы высокае становішча, ён захаваў сумленне, павагу і месца ў гісторыі». За што мы шануем уладыку Арцемія

Каментары4

  • даведка
    06.08.2023
    Лукашенко прям-таки тяготел к подобру кадров по принципу Козик — Тозик, Русый — Заяц, Попков — Снопков... 
  • mikola
    07.08.2023
    Puham zjamla.Skada czalaveka,baczna -habar ni brau.
  • Раман
    07.08.2023
    1) Праводзіў чыстку ў ФПБ ад адэкватных людзей. 2) Удзельнік ператваэння ФПБ у структуру за кантролем над працоўнымі. 3) Удзельнік працэсу па паслабленні і знішчэнні незалежных прафсаюзаў Беларусі.

    Няхай паверціцца на верцеле ў чарцей.

Цяпер чытаюць

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў1

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці6

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш1

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным106

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць