Грозны (разбураны Расіяй у 1995 годзе) і Марыупаль (разбураны Расіяй у 2022-м) сталі гарадамі-пабрацімамі
Мэр Грознага Хас-Магамед Кадыраў і кіраўнік адміністрацыі анексаванага Марыупаля Алег Маргун падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і ўсталяванні пабрацімскіх адносін паміж гарадамі, паведамляе ТАСС.

Пагадненне было падпісана ў Марыупалі падчас рабочай паездкі членаў урада Чачэнскай рэспублікі на тэрыторыю Данбаса. Як распавялі ў прэс-службе мэрыі Грознага, дакумент прадугледжвае «ўсебаковае развіццё міжмуніцыпальных супрацоўніцтва ў інтарэсах абодвух гарадоў».
У рамках супрацоўніцтва плануюць усталяваць і развіваць кантакты паміж гарадамі ў сферах адукацыі, культуры, спорту, аховы здароўя і сацыяльнай абароны.
«Таксама прадугледжаны абмен дэлегацыямі з мэтай вывучэння найлепшых муніцыпальных практык», — адзначылі ў мэрыі.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Грозный теперь лучше чем был. И Мариуполь отстраивается семимильными темпами.