Вайна11

«Тады Расіі будзе напляваць на Данбас»: генерал ЗША распавёў, як Украіна пераможа ў вайне

Украіне для перамогі ў поўнамаштабнай вайне неабходна зрабіць акупаваны Крым непрыступным для войска РФ.

Бэн Ходжэс. Фота: Müller-Stauffenberg via Getty Images

Такое меркаванне выказаў былы камандуючы арміяй Злучаных Штатаў Амерыкі ў Еўропе, генерал-лейтэнант у адстаўцы Бэн Ходжэс у твітары, адказваючы на ​​пост шведска-амерыканскага эканаміста і дыпламата Андэрса Ослунда аб нападзе на Крымскі мост, заўважыў «УНІАН».

«Украіна, падобна, паступае правільна. Яна бамбіць Керчанскі мост і масты на поўначы Крыма, пакідаючы Крым без сухапутнага забеспячэння. Расіі лепш сысці з Крыма і Севастопаля», — напісаў Ослунд. 

У адказ Ходжэс напісаў, што вельмі верыць у Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны і яго вайскоўцаў. «Ізаляваць Крым і зрабіць яго непрыступным для расійскіх войскаў — вось як яны перамогуць. Крым — гэта ключ. Крамлю будзе напляваць на Данбас, калі з Крымам будзе скончана», — дадаў ён.

Упершыню выбухі на мосце прагучалі 8 кастрычніка 2022 года. На месцы выбуху пачаўся пажар, у выніку здарэння абрынуліся два аўтамабільныя пралёты. Другая атака была ў ноч на 17 ліпеня 2023 года. 

12 жніўня УСУ зноў ударылі па Крымскім мосце. Акупацыйныя ўлады паведамілі, што перахапілі сіламі СПА дзве ракеты. Рух па мосце быў перакрыты некалькі гадзін.

Пра датычнасць Украіны да ўдараў па Крымскім мосце ў сваім вячэрнім звароце 13 жніўня сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каментары1

  • Сергей
    14.08.2023
    Спасибо за совет, гланое, чтобы так и было.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць