Спорт88

Ціманоўская прабегла 200 метраў з сімвалічным вынікам 23.34 і страціла прытомнасць

У паўфінале на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце беларуска, якая выступае за Польшчу, прыбегла 8-й і не трапіла ў фінал, але паказала сімвалічны вынік — 23.34 секунды.

Крысціна Ціманоўская. Фота з яе фэйсбука

«Гэта спорт. На жаль, я страціла прытомнасць пасля фінішу і нічога не памятаю, — напісала ў сваім інстаграме Крысціна. — Пасля 150 метраў усё было як у тумане».

На дыстанцыі 100 метраў Ціманоўская таксама не здолела прабіцца ў фінал. 

Засталася для Крысціны толькі адна дысцыпліна: эстафета 4 па 100 метраў.

Чэмпіянат свету скончыцца ў нядзелю.

Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегала (яна заяўлялася на 100 і 200 метраў).

Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны. Пазней спартсменка пераехала ў Польшчу і атрымала грамадзянства гэтай краіны.

Артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (у новай рэдакцыі гэта ўжо 24.23) вызначаў парушэнне «парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». 

Па гэтым артыкуле ў 2020-2021 гадах прайшлі тысячы чалавек. Таксама ў 23 гадзіны 34 хвіліны запускаліся феерверкі і салюты. 

Каментары8

  • За вольных спартоўцаў
    25.08.2023
    Трымайся, Хрысьця, усё яшчэ будзе!
  • Цім
    25.08.2023
    Прыбегчы з вынікам 23.34 - гэта у РБ несанкцыяніраваны пікет.
    А сур'ёзна; жадаю паважанай Крысціне поспехаў у жыцці. Ва ўсіх сэнсах.
  • 123
    25.08.2023
    За вольных спартоўцаў, імя Кристина на беларускай мове будзе Крыся.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць