Затрымалі беларуску, якая прыляцела ў Мінск з Італіі да сваякоў
32-гадовая Вераніка Казак некалькі гадоў жыве ў Італіі, мае ДНЖ гэтай краіны, паведамляе «Вясна».

Вядома, што Вераніка прыляцела да сваякоў у Мінск — 25 жніўня яе выклікалі ў міліцыю наконт нейкіх каментароў і допісаў у сацсетках, пасля чаго сувязь з дзяўчынай знікла.
Паводле папярэдняй інфармацыі, супраць Веранікі распачалі крымінальную справу. Падрабязнасці высвятляюцца.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары