Грамадства1717

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Уладзіміру 32 гады, але званне даволі нізкае.

Маёр міліцыі Уладзімір Кубракоў прызначаны начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Раней ён быў тут намеснікам кіраўніка і ўзначальваў крымінальную міліцыю.

Уладзімір Кубракоў — сын міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова. 

Яму 32 гады. Пачынаў службу ў аддзеле крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска, з 2019‑га служыў у ГУБАЗіКу, потым зноў вярнуўся ў Цэнтральнае РУУС. Цікава, што ягоны бацька ў свой час пачынаў службу ў тым жа ўпраўленні.

Каго ён змяняе

Папярэднім начальнікам Цэнтральнага РУУС быў палкоўнік Віталь Сямянцоў, які кіраваў упраўленнем пяць гадоў. Пра яго звальненне «Наша Ніва» паведаміла 14 кастрычніка 2026 года.

Адметнасць Цэнтральнага РУУС Мінска ў тым, што іншыя намеснікі тут маюць вышэйшыя званні за Кубракова. Яўген Арцёмчык — палкоўнік, а Арцём Кавалёў — падпалкоўнік.

Каментары17

  • Ну,
    28.10.2026
    думаю подвига ждать не долго)
  • И так всё легко соплякам и просто,
    28.10.2026
    Папаша добьётся служебного роста.
  • анатам
    28.10.2026
    Кумовство в чистом виде...

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць