Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні
З 9 кастрычніка родныя шукалі 22‑гадовага Данііла Саніна.

Апошні раз ён выходзіў на сувязь у гэты дзень. Тады Данііл знаходзіўся ў Аўстрыі і збіраўся ляцець у Германію да сяброў. У Франкфурце-на-Майне яны павінны былі пайсці на канцэрт Макса Каржа. Амаль праз 3 тыдні, 28 кастрычніка, стала вядома, што хлопца ўдалося знайсці, піша Onliner.by.
З 9 кастрычніка тэлефон маладзёна быў выключаны, пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома. Таксама арыенціроўку пра пошукі хлопца размясціў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
Удзень у сераду, 28 кастрычніка, сястра Данііла ў сваіх сацсетках апублікавала інфармацыю пра тое, што хлопец знойдзены:
— Літаральна 10 хвілін таму афіцыйныя органы паведамілі пра тое, што Данііл быў знойдзены жывым і здаровым за 50 км на поўдзень ад Вены (у горадзе Айзенштат).
Падрабязнасцей, што менавіта адбылося, пакуль няма.
Дзяўчына падзякавала сябрам і неабыякавым людзям, якія дапамагалі ў пошуках, за працу і дапамогу.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары