Грамадства22

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram

Хацелі забраць яшчэ і тэлефон, але Раіса сказала, што згубіла яго.

У Кізлярскім раённым судзе Дагестана (Расія) 7 кастрычніка 2026 года судзілі беларуску Раісу Бернікаву (Шчарбіну). Яе прыцягнулі да адказнасці за «дэманстрацыю сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый».

Што ж такога нарабіла 23‑гадовая беларуска, маці дваіх дзяцей? Са свайго старога iPhone 7 апублікавала ў тэлеграм-акаўнце відэа з сімволікай сацыяльнай сеткі Instagram. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра відэааватарку ў тэлеграме.

А паколькі дзейнасць карпарацыі Meta, якой належыць Instagram, прызнаная ў Расіі экстрэмісцкай, то і эмблема Instagram фармальна экстрэмісцкая.

У судзе Раіса прызнала віну.

У выніку Бернікавай прысудзілі мінімальны штраф — 1000 расійскіх рублёў (каля $12). Канфіскаваць тэлефон не змаглі, бо беларуска заявіла, што згубіла яго.

Каментары2

  • Кеша
    28.10.2026
    Навошта жыць у гэтым рускiм месцы?
  • failed state
    28.10.2026
    Дзікая недакраіна з жывёльнымі законамі, беларусам лепей аб'язжаць яе.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць