Кіно

Працяг аднаго з найпаспяховейшых постапакаліптычных шоу HBO пад пытаннем

Папулярнаму серыялу The Last of Us давядзецца яшчэ трохі пачакаць, пакуль вытворчасць будзе запушчаная.

Выканаўцы галоўных роляў Бэла Рэмзі і Педра Паскаль / Фота: Getty Images

Фанаты «Апошніх з нас» знаёмыя са скачкамі ў часе. Так, падзеі першага эпізода адбываліся ў 2003 годзе, але затым дзеянне перанеслася адразу на 20 гадоў наперад (канешне, не без мноства флэшбэкаў цягам усяго сезона).

Таму, магчыма, гэта і добра, што аматарам шоу не звыкаць да скачкоў у часе, бо ў рэчаіснасці паміж першым і другім сезонамі «Апошніх з нас» можа быць большы разрыў у часе, чым усе чакаюць. Па словах аднаго з шоўранераў Крэйга Мэзіна, усе планы на другі сезон выкананыя. Аднак тупік, у які зайшлі кінастудыі і гільдыі сцэнарыстаў і акцёраў, што бастуюць, прыпыніў пераважную большасць працы над серыялам, паведамляе Inverse.

Мэзін і яшчэ адзін з шоўранераў Ніл Дракман утрымліваюць на працы некаторых членаў здымачнай групы і працуюць над другім сезонам і сцэнаром першага эпізоду, які Мэзін скончыў за некалькі гадзін да пачатку страйку сцэнарыстаў. Аднак прытрымлівацца першапачатковага графіка вытворчасці проста немагчыма. Гэта расчаравальнае развіццё падзей для гледачоў, але, вядома, справядлівы заробак пісьменнікаў і акцёраў стаіць тут на першым месцы. Некаторыя работы пры гэтым усім усё ж адбываюцца.

Шоўранеры Крэйг Мэзін і Ніл Дракман / Фота: Getty Images

Дарэчы, дзеянне ў працягу відэагульні The Last of Us Part 2 адбываецца праз некалькі гадоў пасля падзей першай часткі. Таму можна меркаваць, што другі сезон таксама будзе мець скачок у часе. Такім чынам, магчыма, гэта не будзе так крытычна, як у сітуацыі з яшчэ адным вельмі папулярным шоу Stranger Things, калі ў сувязі з затрымкамі ў вытворчасці відавочна пасталелыя акцёры могуць пачаць не адпавядаць па часе працягу гісторыі.

Такім чынам, на гэты момант невядома, калі пачнецца сур'ёзная вытворчасць другога сезона «Апошніх з нас», але даўнім фанам не звыкаць да чакання. Паміж арыгінальнай відэагульнёй і 2-й яе часткай было сем гадоў перапынку, таму ў другога сезона серыяла яшчэ ёсць, прынамсі, нейкі час да 2030 года. Зрэшты, вялікі Дэвід Лінч зняў працяг свайго культавага шоу «Твін Пікс» праз больш чым 25 гадоў пасля заканчэння другога сезона ў 1991-м.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»6

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»

Усе навіны →
Усе навіны

Што за Мэнцэн і Зандберг і чаму маладыя палякі масава галасавалі за іх?12

Беларусы пахваліліся першымі баравікамі2

У Ваўкавыску паставяць дзіўную скульптуру за 35 тысяч рублёў3

«Пуцін не ведае, як выйсці з вайны». Вэнс заявіў пра тупік ва ўкраінскім урэгуляванні10

Забойствы Дар'і Дугінай і Уладлена Татарскага раскрылі пры дапамозе штучнага інтэлекту — СК Расіі5

Ад сутыкненняў з ласямі ратуе ультрагукавы свісток на аўтамабіль2

Улады патлумачылі, чаму тавары ў крамах сталі рэзка даражэць6

Старшыня Следчага камітэта: За пратэсты 2020 года асудзілі больш за 6000 чалавек7

«Азаронак — выдатны журналіст». Намеснік міністра інфармацыі пракаментаваў стрымы Азаронка15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»6

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць