Свет66

«Трэба паглядзець, якія будуць практычныя наступствы». З'явілася рэакцыя Еўрасаюза адносна беларускіх праблем з пашпартамі

Прадстаўнік Еўрасаюза на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі пракаментаваў наступствы ўказа Лукашэнкі аб забароне выдачы пашпартоў беларусам за мяжой. Паводле яго, гэта «чарговы раз дэманструе грэбаванне беларускіх уладаў правамі сваіх грамадзян».

7 верасня прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Петэр Стана пракаментаваў указ Лукашэнкі «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў», які сёння ўвайшоў у дзеянне. На думку прадстаўнікоў Еўрасаюза, так беларускія ўлады хочуць прымусіць беларусаў вярнуцца на радзіму, каб прымяніць да іх рэпрэсіі.

«Еўрасаюз рашуча асуджае гэтае рашэнне, мы працягнем падтрымліваць беларускі народ у яго імкненні да дэмакратыі.

Што ж тычыцца ўказа, то, як я разумею, ён уступае ў сілу сёння. Нам трэба паглядзець, якія практычныя наступствы будуць для грамадзян Беларусі, якія жывуць на тэрыторыі ЕС», — адзначыў Стана.

Чытайце таксама:

Каманда Ціханоўскай у «пастаянным кантакце» з урадамі краін, дзе жывуць беларусы — Рыхтэр

Польскі дэпутат: Абавязкова знойдзецца рашэнне, каб беларусы маглі заставацца ў Польшчы

Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць

«Бальшыня беларусаў, якія тут жывуць і працуюць, маюць магчымасць вярнуцца». Літоўскія ўлады пракаментавалі беларускія пашпартныя праблемы

«Як дойдзе да справы, тады і будзем вырашаць». Немцы пакуль не ведаюць, што рабіць з беларусамі без пашпартоў

Каментары6

  • ?
    07.09.2023
    Сколько людей должно попасть в тюрьму для того чтобы оценить "практические последствия"
  • Anatol Starkou
    07.09.2023
    Еўрасаюз несуверэнны і таму гэта не яго пытанне, а пытанне і адказ на яго ЗША. Што Штаты вырашаць - тое ЕС выканае.
    .
    А зараз мае думкі вакол нашага пашпарта і Ўказа.
    Указ №278 гэта другі этап ачышчэння нацыі ад бчб. Былых і існых. Тутэйшых і нас замежных То бок і ад мяне ў тым ліку. 
    .
    Першы этап ачышчэння быў падчас і пасля падзей лета-восені 2020 года, калі адну частку бчб за попытку госпереворота власть посадила в места не столь отдаленные, а другую праводзіла на Захад ці яны самі збеглі. Другі этап ачышчэння нацыі ад бчб смецця гэта згаданы Указ №278. Такім чынам для нас нашай БЫЛОЙ дзяржавы Рэспубліка Беларусь у хуткім часе існакваць не будзе. Віншую.
    .
    Наступны этап - станаўленне незалежнай беларускай нацыі ў незалежнай РБ. Без нас збеглых. Без бчб.
    Мудры беларус кіруе нацыяй, народам і першай незалежнай беларускай дзяржавай Рэспубліка Беларусь.


  • Дедушка
    08.09.2023
    Какие же они трусливые тюфяки!!!
    История их так ничему и не научила..
    Тьфу, мерзость какая...

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць