Ежа66

Восеньскі салат з квяцістай капустай, яблыкамі і арэхамі

Тонкі, свежы і трохі востры смак — за кошт імбірна-гарчычнай запраўкі.

Cauliflower
Фота: Nora Carol Photography / Getty Images

Восень — найлепшы час для куплі квяцістай капусты, хоць цяпер яе можна знайсці ў краме круглы год.

Квяцістая капуста — гэта крыжакветная гародніна нароўні з брокалі, брусельскай капустай, ліставой капустай і радыскай. Яна з’яўляецца выдатнай крыніцай вітамінаў і мінералаў, а таксама змяшчае вялікую колькасць клятчаткі, патрэбнай для здароўя стрававальнай сістэмы. Яшчэ ў капусце шмат антыаксідантаў, карысных для абароны ад некаторых хранічных захворванняў.

Пры куплі квяцістай капусты шукайце гародніну крэмава-белага колеру са шчыльна прылеглымі суквеццямі без плямаў або пацямненняў. Галоўка квяцістай капусты павінна быць цяжкаватай з-за свайго памеру. Лісце мусіць быць свежым, не вялым — гэта прыкмета таго, што капусту сабралі нядаўна.

Квяцістую капусту можна захоўваць у халадзільніку да пяці дзён. Не мыйце гэту гародніну, пакуль не будзеце гатовыя яе ўжываць. Перад гатоўкай прамыйце пад халоднай праточнай вадой. Прыбярыце і выкіньце знешняе лісце, сцябло і сярэдзіну. Далей капусту можна разабраць на суквецці або нарэзаць.

Каб згатаваць салат з квяцістай капустай, яблыкамі і арэхамі, спатрэбіцца:

  • квяцістая капуста — 1 шт.
  • яблыкі — 2
  • палова лімона
  • арэхі — 1 жменя фундуку ці міндалю
  • ёгурт — 5 ст. лыжак
  • 1 ст.л. цёртага імбіру
  • 1 ст.л. гарчыцы
  • 1 ст.л. віннага воцату
  • соль, чорны перац, на жаданне — пятрушка
Cauliflower apple salad
Фота: quericavida.com

Як гатаваць:

  1. Квяцістую капусту зварыць у падсоленай вадзе 1 хвіліну пасля закіпання, а потым прамыць халоднай вадой, каб спыніць яе гатаванне.
  2. Яблыкі пачысціць ад лупіны і парэзаць кубікамі.
  3. Арэхі можна трохі падсмажыць, а потым здрабніць — але даволі буйнымі кавалкамі, не да стану крошкі.
  4. Зрабіць запраўку: змяшаць ёгурт, гарчыцу, цёрты імбір, соль, перац і воцат.
  5. Змяшаць усе складнікі, заправіць, зноў хутка перамяшаць і адразу падаваць.

Каментары6

  • Алек. Ру
    10.09.2023
    НН, восеньскАЯ салатА. Ну што такое???
  • восіньскае абастрэніе
    10.09.2023
    у яго ачэрэдны клімакс. ну а можэ бярэменны ён. ну кароч - іграй гармон..йэх"Растёт, растёт возле дома кали

    ой. прашу пращэния. ноги сами пашли у пляс

    и вапшчэ. у нас хто как хатит то та и гавары(т)
  • Гаспадыня из Гирмании
    10.09.2023
    Ньет!Лучше напхать жирнинькай свиниках, перасушаная на магале, парадавать свой пузик и 90 кг, да пад водачку, тольки сахар не забывайте правераць каждые 5 минут.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць