Свет1616

Сейм Латвіі ўхваліў забарону рускай мовы ў грамадскіх СМІ

Латвійскія дэпутаты падтрымалі новую канцэпцыю нацбяспекі, адзін з пунктаў якой прадугледжвае забарону на рускую мову ў грамадскіх СМІ з 2026 года.

Фота: ijnet.org

Дэпутаты Сейма Латвіі ўхвалілі праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, адзін з пунктаў якой прадугледжвае закрыццё латвійскіх грамадскіх СМІ на рускай мове, піша Deutsche Welle.

За праект прагаласавалі 68 парламентарыяў, супраць выступілі 10 дэпутатаў. У адным з раздзелаў канцэпцыі, якую падтрымаў парламент краіны, гаворыцца, што з 2026 года грамадскія медыя можна будзе выдаваць толькі на латышскай мове або на іншых мовах ЕС, Еўрапейскай эканамічнай зоны і мовах краін — кандыдатаў на ўступленне ў ЕС.

«Дзяржава, спыніўшы фінансаванне падтрымкі на рускай мове, завершыць працэс стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы. У сваю чаргу, утрыманне на рускай мове ў камерцыйных медыя за прыватныя сродкі працягне прысутнічаць», — сказана ў канцэпцыі.

Латвійскае радыё і Латвійскае тэлебачанне (LTV) раней выступілі супраць уключанай у праект канцэпцыі забароны на стварэнне рускамоўнага кантэнту ў грамадскіх СМІ. У LTV такую прапанову назвалі «блізарукай» і дыяметральна процілеглай пастаўленай мэце — умацаванню бяспекі інфармацыйнай прасторы.

«Спадзявацца, што ўсе людзі, якія штодня спажываюць медыякантэнт на рускай мове, 1 студзеня 2026 года пераключацца на СМІ, якія вяшчаюць на латышскай мове, — гэта мысленне жаданняў, а не рашэнне, заснаванае на даследаваннях пра звычкі спажывання прадукцыі СМІ», — сказана ў публічнай заяве для СМІ.

Рада грамадскіх электронных СМІ таксама заклікала ўлады адмовіцца ад забароны, падкрэсліўшы, што якасны кантэнт на рускай мове патрэбны для ахопу рускамоўных людзей, якія жывуць у краіне «з мэтай умацавання пачуцця прыналежнасці да Латвіі».

Станам на 2023 год, рускіх у Латвіі жыло 23 працэнты, украінцаў і беларусаў — па тры працэнты. Аднак у Рызе рускіх 34 працэнты, украінцаў — 4,86%, беларусаў — 3,48%. У Даўгаўпілсе (Дзвінску) латышы складаюць усяго 21 працэнт, палякі — 13 працэнтаў. 

Каментары16

  • Праўдаруб
    29.09.2023
    Правільна, хай лепей рускамоўныя, а гэта каля 1/3 насельніцтва Латвіі спажываюць расейскую прапаганду замест свайго кантэнту на рускай.

    Выглядае, што адэкватнасць і латвійскія ўлады гэта цалкам не сумяшчальныя рэчы. І жаданне забараніць аўто на бел нумарах таму яркае пацверджанне


    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/327277
  • Наста
    29.09.2023
    Але гэта не забарона на смі і на расейскую мову, як пішаце вы і прарасейская прапаганда. Проста дзяржава не будзе фінансаваць смі на расейскай мове. Хочаце пісаць па-руску, калі ласка, але плаціце за гэта са сваёй кішэні…
  • даведка
    29.09.2023
    А в Беларуси «районки» принудительно перевели с мовы на русский, так до сих пор каждый месяц падает тираж.

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА17

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна насіць адны і тыя ж шкарпэткі некалькі дзён? Мікрабіёлагі даюць адназначны адказ11

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА9

У Кіеве дэмантуюць помнік Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада116

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА17

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць