Свет1111

У Дзярждуме РФ расійскім «збеглым», якія падтрымліваюць Украіну, паабяцалі Магадан

Спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін заявіў, што рэлакантам, «якія радуюцца стрэлам па Расіі» і жадаюць перамогі Кіеву, лепш не вяртацца ў краіну, бо там ім «забяспечаны Магадан».

Спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін. Фота: Getty Images

«Калі гаворым пра рэлакантаў, той, хто зʼехаў з краіны і здзейсніў подлыя ўчынкі, радаваўся стрэлам па тэрыторыі РФ, жадаў перамогі нацысцкаму крываваму кіеўскаму рэжыму, ён павінен усведамляць, што тут яго не толькі не чакаюць. Але калі ён прыедзе сюды, Магадан яму забяспечаны», — сказаў Вячаслаў Валодзін.

Валодзін адзначыў, што Расіі «не патрэбны» тыя, хто мігруе з дзяржавы ў дзяржаву, а потым вяртаецца назад. «Прыехалі, боты там пацалавалі, грошы, заробленыя тут грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, заплацілі, каб ім пашпарты аформілі, а потым іх і адтуль выдварылі, і яны потым сюды прыкаціліся — нам яны не патрэбныя», — сказаў ён.

9 кастрычніка Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на ​​пытанне, ці не пагражае нешта пры вяртанні ў краіну расіянам, якія зʼехалі ў Ізраіль з пачатку баявых дзеянняў на Украіне і падчас мабілізацыі, сказаў: «Паслухайце, грамадзяне Расійскай Федэрацыі жывуць у шматлікіх краінах свету, і Расійская Федэрацыя — гэта іх радзіма. Як радзіма можа пагражаць?»

Дакладных звестак пра тое, колькі расіян пакінулі краіну з лютага 2022 года, няма. У лютым незалежны дэмограф Аляксей Ракша ацаніў колькасць расіян, якія пакінулі РФ у 2022 годзе, ад 450 тысяч да 800 тысяч чалавек, піша «Коммерсант».

Каментары11

  • Максим Дизайнер
    10.10.2023
    Берабіджан, 

    Твой Абломов - быдлан, который ни петь, ни сочинять не умеет, колхозник. Гоп, русский гоп.
  • Песня пра Зубра
    10.10.2023
    Максим Дизайнер, ён такі ж мой як твой. І астачарцела пра прыметнікі чуць, тобок Яснавяльможны навучыцеся назоўнікамі карыстацца а потым распачынайце гутаркі
  • Егор
    10.10.2023
    Переборщил про Магадан, где жить не так уж и плохо. Хороший город! Я хотел бы жить в Магадане!

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць