Свет11

Асабістыя рэчы расіян трапілі пад санкцыі ЕС. Ці насамрэч на мяжы ў іх будуць канфіскоўваць машыны і адзенне? Тлумачыць Еўракамісія

У гісторыі з канфіскацыяй асабістых рэчаў расіян у Еўропе новы паварот. У мінулую пятніцу Еўракамісія выпусціла тлумачэнне аб тым, што машыны з расійскімі нумарамі трапляюць пад санкцыі супраць Расіі за ўварванне ва Украіну, бо ўключаныя ў спіс тавараў, імпарт якіх забаронены.

Расійска-літоўская мяжа. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Усе неадкладна прачыталі гэты доўгі спіс (Annex XXI) і знайшлі ў ім мабільныя тэлефоны, касметыку, фотаапараты, чамаданы, адзенне, нават яхты, мэблю і зборныя дамы пад ключ. Узнікла пытанне: усё гэта будуць зараз канфіскоўваць у расіян, якія выязджаюць у Еўрасаюз ці жывуць там?

Не зусім так, патлумачылі прадстаўнікі Еўракамісіі на штодзённым брыфінгу ў панядзелак. Сутнасць іх каментароў зводзілася да наступнага.

Санкцыі былі ўзгодненыя і зацверджаныя кіраўнікамі краін ЕС, дэмакратычна абранымі ў кожнай з 27 краін Еўрасаюза з насельніцтвам 450 млн чалавек. Еўракамісія ж — проста бюракраты ў Бруселі. Яна каардынуе ажыццяўленне рашэнняў і толькі зрэдку дае рэкамендацыі з адной мэтай — каб не было рознагалосся ў інтэрпрэтацыях санкцыйнага рэжыму.

Аднак правапрымяненне — справа кожнай асобнай краіны. Мытня Фінляндыі, Латвіі ці Эстоніі не падпарадкоўваецца Еўракамісіі, але калі ва ўладаў гэтых краін ёсць пытанні, яны могуць іх задаць Бруселю.

Што і здарылася гэтым разам: камісія выпусціла тлумачэнне пасля таго, як немцы пачалі арыштоўваць машыны з расійскімі нумарамі, а іншыя краіны задумаліся, ці праўда гэта мелася на ўвазе, калі ўводзіліся санкцыі супраць Крамля.

«Гэта адзін з тых выпадкаў, калі мы проста растлумачылі сітуацыю. Уласна кажучы, санкцыі не змяніліся — як была забарона на імпарт, так і засталася. Пералік не змяніўся, у ім прысутнічаюць аўтамабілі», — сказаў прадстаўнік Еўракамісіі на брыфінгу.

Ён дадаў, што санкцыі павінны прымяняцца строга, але ўдакладніў, што гэта толькі «рэкамендацыя» Еўракамісіі.

У тлумачэннях з таго, што патэнцыйна можа закрануць людзей, а не бізнэс, былі згаданыя толькі ікра (увозіць нельга), машыны і ювелірныя ўпрыгожанні. Пра залатыя пярсцёнкі і завушніцы было сказана, што санкцыі не распаўсюджваюцца на ўсё, што ўвозіцца для асабістага карыстання, а не для продажу.

Так як у санкцыйным спісе значна больш тавараў, чым было згадана ў тлумачэнні, журналісты засыпалі прадстаўніка Еўракамісіі пытаннямі, ці будуць расіян «раскулачваць» на мяжы.

Ён адказаў, што рашэнне за ўладамі краін — членаў ЕС, але выказаў меркаванне, што здаровы сэнс возьме верх.

«Мэта санкцый не змянілася — пазбавіць Крэмль сродкаў на вайну. Адзенне на чалавеку наўрад ці будзе лічыцца спробай абысці санкцыі. Гэта проста разумны сэнс, — сказаў ён. — А вось дарагі аўтамабіль — ужо іншая справа».

Каментары1

  • Цiкава
    12.09.2023
    А падзельнiкам пуцiна з РБ у вайне гэта будзе адносiцца?

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў13

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў13

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць