Усяго патроху11

«Я ледзь не страціла прытомнасці». Робі Уільямс прысвяціў песню 4-гадовай дачцэ беларускі

Беларуска Любоў Адамушка пабывала на канцэрце ў легендарнага Робі Уільямса. Музыка выступаў на стадыёне Etihad Arena ў Абу-Дабі ў рамках сусветнага турнэ 25 years of Hits. Любоў апынулася ў першых шэрагах ля сцэны і запісала відэа, якое да гэтага часу выклікае ў яе дрыжыкі ў каленях, піша «Анлайнер».

На канцэрце, куды прыйшло каля 15 тысяч чалавек, Робі Уільямс раптам абраў з натоўпу беларуску Любу і спытаў, як завуць яе дзяцей. Спявак назваў сябе дзядзькам Робі, звярнуўся непасрэдна да 4-гадовай дачкі беларускі і запэўніў, што праз 30 гадоў яна будзе з усмешкай пераглядаць гэты запіс.

А далей музыка прысвяціў песню малой Еве — гэта хіт Love My Life з альбома The Heavy Entertainment Show. Каментатары прыйшлі ў захапленне ад відэа і раяць Еве прадаць гэты ролік за мільён даляраў.

Мама дзяўчынка прызналася, што да гэтага часу не можа прыйсці ў прытомнасць пасля зносін з Робі:

«Эмоцыі былі неверагодныя — здзіўленне, радасць, поўная нечаканасць. Вонкава я выглядала цалкам сабе спакойна, але ўнутры ледзь не дзесяць разоў страціла прытомнасць».

Пры гэтым магчымасць паслухаць выступленне Робі Уільямса літаральна за два крокі ад сцэны была для беларускі бясплатнай, плаціць за квіток ёй не прыйшлося.

«Я атрымала запрашэнне ад менеджменту Робі Уільямса, бо мой партнёр працаваў з імі раней», — патлумачыла Любоў.

Чытайце таксама:

Вядоўца Дзмітрый Кахно разыграў у інстаграме білеты на канцэрт Праснякова, які падтрымлівае вайну, — падпісчыкі абурыліся

Акаўнты Лепса і Газманава ў Spotify ўзламалі. Там размясцілі заклікі спыніць вайну ва Украіне

Нявестка Лукашэнкі напісала песню па-беларуску. Выканаўцу для яе шукалі праз кастынг

Каментары1

  • Адам
    23.10.2023
    Абасрацца і ня ўстаць

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць