Эканоміка66

Сярэдні заробак у Літве перавысіў 2000 еўра бруднымі. Гэта 1370 даляраў чыстымі

Гэта ў два з паловай разы больш, чым у Беларусі.

Фота: «Наша Ніва»

Сярэднямесячны брута-заробак (да выліку адпаведных падаткаў) у эканоміцы краіны (без уліку індывідуальных прадпрыемстваў) у трэцім квартале 2023 г.склаў 2018,2 еўра (на сёння гэта 2210 даляраў — НН), і, у параўнанні з другім кварталам 2023 г., ён павялічылася на 0,9%, піша Delfi.lt.

У дзяржаўным сектары сярэднямесячны брута-заробак склаў 2090,6 еўра, што на 0,1% вышэй, у прыватным сектары — 1989,1 еўра, што на 1,3% вышэй.

Сярэднямесячны чысты заробак склаў (пасля выліку адпаведных падаткаў) у эканоміцы краіны склаў 1251,5 еўра (на сёння гэта 1370,6 даляра — НН), і, у параўнанні з другім кварталам 2023 г., вырас на 0,8%: у дзяржаўным сектары ён склаў 1292,6 еўра, што на 0,1% вышэй, у прыватным сектары — 1234,9 еўра, што на 1,2% вышэй.

У мінулы чацвер Белстат агучыў памер сярэдняга заробку ў Беларусі за кастрычнік — 1971 рубель 20 капеек да выліку падаткаў. Гэта $600 даляраў па сярэднім курсе даляра за кастрычнік і 583 еўра па сярэднім курсе за кастрычнік. 

Калі браць заробак «чыстымі», то гэта 1695 рублёў ($516 або 501 еўра). 

Каментары6

  • ром
    27.11.2023
    Почему то этотне сильно сказывается на жизни местных…
  • Интересующийся
    27.11.2023
    Пол Литвы репу чешет как бы получить такой средний заробак.
  • За Свабоду!
    27.11.2023
    Усе боты адпісаліся. А факт ёсць факт, чыстымі амаль у тры разы, на тысячу даляраў заробьак больш, пры роўных коштах на ежу і электроніку. На сотку даляраў камуналка даражэй і кошт арэнды, але гэта ў каго жылля свайго няма, ў большасці ёсць. А зараз боты, падлічым як жыць у нас на зарплату, з нашымі коштамі на ежу, тавары і арэнду (раз ужо вы жадаеце яе лічыць)200$ кватера, 50$ камуналка і 750 рублёў застаецца на ўсё астатняе. Таму казкі бтшнай прапаганду тут не распавядайце, тут дурняў няма. Літва, Польшча і іншыя заможней нас у некалькі разоў. 

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку87

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі12

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку87

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць