Усяго патроху33

Мінскі «Ржавы мост» над Свіслаччу ператварыўся ў снежную горку, а абслугоўваць яго ўсе адмаўляюцца

Тое, што «Ржавы мост» над Свіслаччу аказаўся без дагляду, заўважыла чытачка «Анлайнера». «Абяцалі, што будзе падагрэў. Дзе ён?», — задала яна пытанне.

Рэдакцыя «Анлайнера» паспрабавала праясніць гэта пытанне, і выявіліся цікавыя рэчы: усе патэнцыйна адказныя за дагляд моста ківаюць адно на аднаго.

Так, ЖКГ адказала, што пра абяцанне ўвогуле не ў курсе, а наконт прыбірання моста трэба звяртацца ў Зелянбуд.

Зелянбуд накіроўвае ўсіх зацікаўленых у «Мінскую спадчыну», маўляў, заяўка адносна прыбірання на разглядзе ў іх.

А «Мінская спадчына» кажа, што моста на баланс не прымала, таму і прыбіраць яго яе супрацоўнікі не будуць.

«Ржавы мост» — адзін з найноўшых мастоў Мінска. Узвядзенне моста ад вуліцы Зыбіцкай да былой другой гарадской бальніцы было запланавана ў рамках будаўніцтва гатэля Hilton. Ужо на этапе праектавання да яго прыляпілася назва «Ржавы», бо агароджа выканана з картэнавай сталі, колер якой нагадвае ржу.

Мост атрымаўся даволі стромкім па ўздыме, каб гарадскія службы маглі чысціць пойму Свіслачы і спакойна праязджаць пад мостам. Адкрылі яго ў сярэдзіне кастрычніка 2022 года, але ўжо літаральна праз некалькі дзён праход па мосце перакрылі на час будаўніча-мантажных работ гатэля па суседстве. Потым мост працаваў яшчэ нейкі час, а ў лютым гэтага года на яго зноў стала нельга заходзіць, і зноў з той самай прычыны. Зноў ён адкрыўся ў красавіку 2023 года.

Каментары3

  • Жвір
    11.12.2023
    Ужо ад пачатку гэта была дурата й грошы на вецер. Якім месцам думалі ?
  • Калгас
    11.12.2023
    I не толькi мост, гразь паусюль як у свiнарнiке, снег, гразь, пясок, усё змяшалася i нiхто не прыбiрае
  • Мікрараён
    12.12.2023
    Ня трэба яго чысціць. Каму ён там патрэбны зімой.
    Лепш лесвіцы на мікрараёнах чысціце!!! Для людзей!

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць