Свет66

У Кеніі не ацанілі хуткі адлёт Лукашэнкі, бо той праігнараваў дзень незалежнасці краіны 

Як пішуць кенійскія медыя, Лукашэнка быў запрошаны на ўрачыстую цырымонію з нагоды 60-годдзя Кеніі, але ён і некалькі афрыканскіх лідараў так і не з'явіліся на святкаванні, «чым выклікалі пытанні».

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Кеніі Уільям Рута. Фота: БЕЛТА

Хуткі адлёт Аляксандра Лукашэнкі з Кеніі збянтэжыў мясцовых дыпламатаў, бо таго афіцыйна запрасілі на ўрачыстую цырымонію з нагоды 60-годдзя незалежнасці Кеніі, якая прайшла ў аўторак. 

Пра гэта напісалі Кенійская тэлевяшчальная карпарацыя (Kenya Broadcasting Corporation, KBC) і кенійская газета Taifa Leo.

Паводле KBC, Лукашэнка разам з некаторымі афрыканскімі лідарамі афіцыйна былі ў спісе гасцей на святкаванне юбілейнага дня незалежнасці Кеніі.

Але ў выніку, як піша Taifa Leo, на ўрачыстую цырымонію асабіста прыйшла толькі прэзідэнтка Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ. Астатнія запрошаныя афрыканскія лідары альбо знаходзілі прычыну не прыйсці, альбо накіроўвалі на свята сваіх прадстаўнікоў.

Лукашэнка, у сваю чаргу, паляцеў з краіны амаль адразу пасля сустрэчы з лідарам Кеніі Уільямам Рута, пабыўшы ў краіне менш за тры гадзіны.

Як адзначае газета Taifa Leo, «рашэнне лідараў суседніх і замежных краін не прысутнічаць на нацыянальным свяце Кеніі ў першую чаргу выклікала пытанні аб стаўленні гэтых лідараў да палітыкі кенійскага ўрада».

«Адзін з кенійскіх дыпламатаў падкрэсліў, што фінальнае рашэнне, ісці ці не, канешне, застаецца за тымі, хто быў запрошаны, аднак іх асабістая прысутнасць рабіла б адносіны паміж імі і Кеніяй яшчэ больш трывалымі», — піша Taifa Leo.

У Беларусі Аляксандра Лукашэнкі не было з 29 лістапада. За гэты час, акрамя Кеніі, ён пабываў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Кітаі і Экватарыяльнай Гвінеі.

Каментары6

  • Шкловский зоотехник
    13.12.2023
    Свинья, она и в Африке, свинья
  • Дарма нярвуюцца
    13.12.2023
    Кенійцы пакрыўдзіліся, нібы іх сапраўдны прэзідэнт праігнараваў, а не нейкі прыблуда. 60 год дзяржаўнасці, а як дзеці малыя. З'есці гэтага хама наступным разам, іншым будзе навука.
  • Ёсік
    13.12.2023
    Не ўбачыў у вачах кенійцаў агеньчык у, зацікаўленасьці, калі расказваў, як хутка пабудуе ў іх нью-васюкі, навучыць лекараў, настаўнікаў.

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць