Грамадства44

«Відавочны прыклад палітыкі імперыялізму і неакаланіялізму». Савет Рэспублікі заклікаў спыніць блакаду Кубы

Прэзідыум Савета Рэспублікі апублікаваў заяву аб неабходнасці спынення эканамічнай, фінансавай і гандлёвай блакады, уведзенай ЗША супраць Рэспублікі Куба, якая ўжо цягнецца больш за 60 гадоў. Навіна ў тэлеграм-канале верхняй палаты суправаджаецца дзвюма маланкамі.

Пётра Машэраў і Фідэль Кастра ў Хатыні ў 1972 годзе. Фота: narb.by

«Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода рашуча выступае за спыненне эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады, уведзенай Злучанымі Штатамі Амерыкі супраць Кубы, якая працягваецца звыш 60 гадоў. Яна з'яўляецца абуральным парушэннем агульнапрызнаных нормаў і прынцыпаў міжнароднага права, самым бесчалавечным актам эканамічнага генацыду, відавочным прыкладам палітыкі імперыялізму і неакаланіялізму», — гаворыцца ў заяве.

«У сувязі з міжнародным Днём правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, і 75-годдзем прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека мы зноў падкрэсліваем: аднабаковыя прымусовыя меры аказваюць негатыўнае ўздзеянне на рэалізацыю асноўных правоў чалавека, спараджаюць глабальныя рызыкі і пагрозы для чалавецтва, з'яўляюцца адной з галоўных перашкод на шляху дасягнення мэт устойлівага развіцця», — трывожацца ў Савеце Рэспублікі.

«Выказваем сваю салідарнасць з дружалюбным кубінскім народам у супрацьдзеянні незаконнай санкцыйнай палітыцы ЗША і спробам умяшання ў справы Кубы», — рэзюмуюць у ведамстве.

Каментары4

  • Абу
    14.12.2023
    Свабоду Анджэле Дэвіс!
  • Жвір
    14.12.2023
    Куба даўно сама сябе блякуе. Жыхары Кубы пазбаўлены права вольна эміграваць. На гэты конт заяваў не было ? Адчыні тая краіна межы, дык праз паўгоду выспа будзе ўжо неабітальная людзьмі...
  • Янка
    14.12.2023
    Таксама заява СР была накіраваная ў шэраг аўтарытэтных інстанцый: НАК РБ, Беларускі чырвоны крыж і РУП Беларускія латэрэі (былое Спортлато).

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць