Вайна66

Камандзір «Азова»: Гэтая вайна надоўга, заклікаю ўсіх зрабіць свядомы выбар і ўзяць у рукі зброю

Расія ніколі не адмовіцца ад сваіх геапалітычных мэтаў і не адпусціць Украіну са сваёй сферы ўплыву. Вайна будзе працягвацца роўна датуль, пакуль мы будзем здольныя весці супраціў, мяркуе Дзяніс Пракапенка.

Дзяніс Пракапенка

Камандзір брыгады Нацгвардыі «Азоў» падпалкоўнік Дзяніс Пракапенка («Рэдзіс») лічыць, што вайна ва Украіне будзе працягвацца доўга, таму ён заклікаў усіх, хто не задзейнічаны на службе ў сілах абароны, зрабіць свядомы выбар і папоўніць шэрагі вайскоўцаў. Пра гэта Дзяніс Пракапенка напісаў у сваім фэйсбуку.

«Пасля амаль двух гадоў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ўкраінцы ўсё часцей задаюцца пытаннем: «Як доўга працягнецца гэтая вайна?». Нявызначанасць і імавернасць таго, што баявыя дзеянні будуць працягвацца гадамі, цісне на цывільных і часам нават на матываваных вайскоўцаў, канстатуе вайсковец.

«Расія ніколі не адмовіцца ад сваіх геапалітычных мэтаў і не адпусціць Украіну са сваёй сферы ўплыву. Вайна будзе працягвацца роўна датуль, пакуль мы будзем здольныя весці супраціў», — мяркуе ён.

Любыя «перамір'і» або «дамоўленасці» будуць чарговым тайм-аўтам для ворага, з мэтай назапасіць рэсурсы для далейшага наступу. Таму наша здольнасць у крытычны момант мабілізаваць усе неабходныя рэсурсы і працаваць на мяжы нялюдскіх здольнасцяў не павінна паступова перарастаць у абыякавасць і безыніцыятыўную стабільнасць.

«На жаль, многія людзі ва Украіне і за мяжой дагэтуль адмаўляюцца ўспрымаць бязлітасную рэальнасць такой, якая яна ёсць. Хтосьці наадварот камянее ад адной думкі, што мір ва Украіне можа наступіць ледзь не праз дзесяцігоддзе».

«Мы не ведаем дакладнага дня, месяца або года, калі мы пераможам і зможам вярнуцца да нашых сем'яў. Але мы ўпэўненыя ў тым, што колькі б ні доўжылася вайна, побач з намі надзейныя субраты, у нашых сэрцах любоў да Радзімы, а ў руках — зброя. І ўсё гэта не дазволіць нам адступіць: ні сёння, ні праз год ці дзесяць гадоў.

Тыя, хто дагэтуль не задзейнічаны на службе ў сілах абароны Украіны, павінны зрабіць свядомы выбар: узяць у рукі зброю, папоўніўшы шэрагі вайскоўцаў, або стаць для войска надзейным тылам, які працуе на падтрыманне абараназдольнасці краіны».

«Гэтая вайна надоўга. Яна можа доўжыцца гадамі. Ад нас залежыць, што менавіта мы робім кожны дзень, каб наблізіць нашу перамогу», — рэзюмуе Дзяніс Пракапенка.

Каментары6

  • Юрий
    19.12.2023
    Ганьба, российский тролль, тьі попутал. У вас бьіло "три дня" - ваша тема
  • Слава Укрине!
    19.12.2023
    Все точно и по делу
  • Ёсьць
    19.12.2023
    Ганьба, не працуе, заходзь, не бойся, герой)

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць