Эканоміка88

Міністэрства працы пашырыла спіс прафесій, па якіх у Беларусі змогуць працаваць іншаземцы

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі пашырыла спіс прафесій, па якіх налета змогуць працаваць у Беларусі іншаземцы. Адпаведная пастанова набывае моц 1 студзеня 2024 года, паведамляе прэс-служба ведамства.

Фота ілюстрацыйнае

Новы спіс уключае ў сябе 20 прафесій рабочых і 15 пасад службоўцаў, на якія замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства ў 2024 годзе змогуць уладкавацца ў Беларусі ў спрошчаным парадку — толькі паведаміўшы органам унутраных спраў.

Атрымліваць спецыяльны дазвол ім не спатрэбіцца. У папярэднім спісе такіх прафесій было толькі 5.

Цяпер у гэты пералік уключылі наступныя прафесіі:

  • медыцынскія работнікі (доктар-спецыяліст, памочнік доктара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, акушэрка, медсястра, санітар(ка),

  • сельскагаспадарчыя прафесіі (аграном, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, аператар машыннага даення, ветэрынарны доктар, ветэрынарны фельчар, заатэхнік, жывёлавод),

  • інжынер, інжынер-канструктар, інжынер-праграміст, інжынер-тэхнолаг, інжынер-энергетык, інжынер-механік,

  • будаўнічыя прафесіі (бетоншчык, муляр, маляр, цясляр, токар, тынкоўшчык, фрэзероўшчык, электрагазазваршчык, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў),

  • а таксама: швачка, кухар, кіроўца аўтамабіля, слесар па рамонце аўтамабіляў, слесар механазборачных работ, слесар-рамонтнік.

Пры гэтым да іх не будуць прымяняць абмежаванні па абароне нацыянальнага рынку працы.

Варта адзначыць, што шмат беларусаў з такімі прафесіямі апошнімі гадамі масава скіраваліся на працу, а то і на пастаяннае жыхарства за мяжу, прытым нярэдка падставай для гэтага сталі палітычныя рэпрэсіі ці пагроза іх.

Летам 2023 года сярод дэфіцытных спецыяльнасцяў у Мінску лідзіравалі дактары і медсёстры. Больш за ўсё ў нас не хапае анестэзіёлагаў, рэаніматолагаў і дыягностаў.

Каментары8

  • Так вось яно што!
    27.12.2023
    А я думаю, что гэта за чарга такая на межах?! А гэта людзі з "Загніваюшчай" ламануліся працауладкоўвацца да "крэпкіх хазайственнікаў"
  • орало
    27.12.2023
    а ў мянты-чыноўнікі-ідэолагі і т.п. толькі свае?
  • Не хвалюйцеся
    27.12.2023
    Ёсік, З'язджалі і будуць з'язджаць. І ўсё, што вы тут пералічваеце рабілі тыя ж людзі, якія вырваўшыся з БССР, стваралі сваім розумам інтэлектуальны прадукт іншых дзяржаў.

    НН хваліць аперацыйнага мэнэджара Тапузідзіса Пятровіча. Але што ён стварыў? Карону з буцікамі? Прыватны інстытут Пятровіч не стварыў.

    Вось таму былы супрацоўнік Інстытута Фізікі і працуе ў Інстытуце Райса. У Тэхасе быў Райс, на грошы каторага быў пабудаваны Інстытут, у якім на сёняшні дзень ёсць дэпартмент нанафатонікі.

    А з лукашэнкайскіх кантрабандыстаў цыгарэтамі хто пабудаваў Інстытут? Ну хоць які-небудзь?

    Людзі з вышэйшай адукацыяй, якія не змаглі з'ехаць, ператвараюцца міліцэйскімі намаганьнямі ў чорт ведае што, альбо проста паміраюць ад незапатрабаванасьці.

    А на месца выпертых з Беларусі рабочых міліцэйская сволач цягне навалач з усяго сьвету, абы яна па-руску беларуса абхаміць магла.

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць