Свет

Памёр архітэктар сучаснага Еўрасаюза і бацька еўра Жак Дэлор

Жак Дэлор быў адным са стваральнікаў адзінага рынку, які забяспечвае свабоднае перамяшчэнне людзей, тавараў і паслуг унутры Еўрасаюза.

Жак Дэлор. Фота: Virginia Mayo / AP

Былы старшыня Еўрапейскай камісіі Жак Дэлор, якога называюць архітэктарам сучаснага ЕС, памёр ва ўзросце 98 гадоў, піша Бі-бі-сі.

Дачка Дэлора Марціна Абры паведаміла, што ён памёр у сне ў сераду раніцай у сваім доме ў Парыжы.

З 1985 па 1995 год Жак Дэлор таксама заклаў аснову для запуску адзінай еўрапейскай валюты — еўра.

Прэзідэнт Эмануэль Макрон назваў Дэлора, які займаў пасаду міністра фінансаў Францыі ў 1981—84 гадах, «нястомным будаўніком нашай Еўропы».

«Яго прыхільнасць ідэалам, яго праведнасць заўсёды будзе натхняць нас», — сказаў ён.

Жак Дэлор прабыў на пасадзе старшыні Еўрапейскай камісіі тры тэрміны — даўжэй, чым хто-небудзь іншы.

Урсула фон дэр Ляен, якая ў цяперашні час займае гэтую пасаду, сказала, што ён быў «празорцам, які зрабіў нашу Еўропу мацнейшай».

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль назваў яго «вялікім французам і вялікім еўрапейцам», які «ўвайшоў у гісторыю як адзін са стваральнікаў нашай Еўропы».

Юнацтва Дэлора прыйшлося на гады Другой сусветнай вайны, і ён глыбока верыў у тое, што Еўропа, каб пазбегнуць паўтарэння такой катастрофы, павінна быць адзінай.

Акрамя стварэння адзінага рынку і падрыхтоўкі да ўвядзення еўра, пры ім як старшыні Еўракамісіі было падпісана Шэнгенскае пагадненне аб адмене памежнага кантролю паміж краінамі ЕС і запушчана праграма абмену студэнтамі Erasmus.

Пакінуўшы сваю пасаду ў 1995 годзе, Дэлор адмовіўся балатавацца на пасаду прэзідэнта Францыі, хоць лідзіраваў у апытаннях з велізарным адрывам.

Ён да канца застаўся верны сваім ідэалам Еўропы як Федэрацыі. Не так даўно ён выступіў з перасцярогай аб небяспецы папулізму ў Еўропе і заклікаў да рашучых і смелых крокаў у бок далейшай інтэграцыі Еўропы пасля выхаду Вялікабрытаніі.

На нажах з Тэтчар і Брытаніяй

З брытанскімі палітыкамі, якія супраціўляліся федэралізацыі Еўрасаюза і пазбаўлення нацыянальных парламентаў і ўрадаў часткі іх паўнамоцтваў, у Дэлора былі напружаныя адносіны. Перш за ўсё гэта тычылася прэм'ер-міністаркі Маргарэт Тэтчэр.

У 1989 годзе Дэлор выпусціў даклад, у якім заклікаў да стварэння цеснага эканамічнага і манетарнага саюза, і Тэтчар назвала гэты заклік непрымальнай для Брытаніі спробай пазбавіць яе парламент эканамічнай улады.

«Насамрэч Жак Дэлор і Маргарэт Тэтчэр глыбока недалюблівалі адно аднаго, яны ненавідзелі адно аднаго з асабістых і палітычных прычын», — сказаў былы міністр ва ўрадзе Тэтчар Кен Кларк, цяпер лорд Кларк Нотынгемскі.

Сам Кларк, паводле яго слоў, падтрымліваў Дэлора ў частцы стварэння адзінага рынку, але быў супраць ператварэння ЕС у палітычны саюз.

Брытанія ў выніку не ўвайшла ні ў Шэнген, ні ў зону еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром18

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром18

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць