Спорт

ФІФА назвала найлепшага футбаліста 2023 года. І гэта зноў Месі

У Лондане сёння прайшла цырымонія ўручэння ўзнагароды The Best Men's Player — найлепшаму гульцу 2023 года паводле версіі ФІФА.

Ліянель Месі. Фота: Tim Nwachukwu / Getty Images

Найлепшым футбалістам 2023 года прызнаны форвард «Інтэр Маямі» і капітан зборнай Аргенціны Ліянель Месі.

Аргенцінец атрымаў узнагароду чацвёрты раз у сваёй кар'еры (2009, 2019, 2022, 2023).

На ўзнагароду таксама прэтэндавалі француз Кіліян Мбапэ (ПСЖ) і нарвежскі форвард «МанСіці» Эрлінг Холанд. Яны сталі фіналістамі гэтай намінацыі.

У лік прэтэндэнтаў раней увайшлі 12 чалавек: Хуліян Альварэс («МанСіці»), Марсела Брозавіч («Інтэр Мілан»/«Аль-Наср»), Кевін Дэ Бруйнэ («МанСіці»); Ілкай Гюндаган («МанСіці»/«Барселона»), Эрлінг Холанд («МанСіці»), Родры («МанСіці»), Хвіча Кварацхелія («Напалі»), Кіліян Мбапэ (ПСЖ), Ліянэль Месі (ПСЖ/«Інтэр Маямі»); Віктар Асімхен («Напалі»), Дэклан Райс («Вест Хэм»/Арсенал»), Бернарду Сілва («МанСіці»).

Эдэрсан («МанСіці», зборная Бразіліі) названы найлепшым галкіперам 2023 года. 

Найлепшай галкіперкай у жанчын прызнаная Мэры Ірпс («МанЮнайтэд» і зборная Англіі).

Сімвалічная зборная 2023: Куртуа, Стоўнз, Уолкер, Дыяш, Бернарду Сілва, Белінгем, Дэ Бруйнэ, Холанд, Мбапэ, Месі, Вінісіус.

Сімвалічная зборная 2023 года ў жаночым футболе: Ірпс, Кармона, Бронз, Грынвуд, Уэлш, Русо, Джэймс, Тун, Бонмаці, Морган, Кер.

Найлепшы трэнер — Пеп Гвардыёла («МанСіці»).

Найлепшая трэнерка ў жанчын — Сарына Вігман (зборная Англіі).

Самым прыгожым голам 2023 года стаў удар Гільерма Мадругі з «Батафога» ў бразільскай серыі В. Футбаліст забіў ударам праз сябе з-за межаў штрафной.

Сённяшнюю цырымонію не варта блытаць з цырымоніяй «Залаты мяч», якая прайшла 31 кастрычніка 2023 года і дзе восьмы тытул таксама ўзяў Ліянель Месі.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць