Здарэнні4444

Ісламіст хацеў зарэзаць дацкага карыкатурыста

75‑гадовы аўтар малюнкаў Магамета разам з 5‑гадовай унучкай паспеў схавацца ў бронепакоі свайго дома.

75‑гадовы аўтар малюнкаў Магамета разам з 5‑гадовай унучкай паспеў схавацца ў бронепакоі свайго дома.

Паліцыянты падстрэлілі 28‑гадовага самалійца, узброенага кінжалам і сякерай. Ён уварваўся ў хату дацкага карыкатурыста Курта Вэстэргорда. Гэта ягоны малюнак прарока Магамета ў турбане ў выглядзе бомбы 5 гадоў таму ўзбурыў ісламскі свет.

Кіраўнік дацкай выведкі заявіў, што нападнік звязаны з «Аль‑Кайдай» — тэрарыстычнай групай, што хоча знішчыць неісламскі свет.

Усё адбывалася, нібы ў фільме жахаў.

Зламыснік у пятніцу ўвечары сякерай прабіў дзверы будынку ў горадзе Орхус, у якім жыве карыкатурыст. На той момант разам з мастаком была ягоная 5‑гадовая ўнучка. Ад удараў сякеры па дзвярах спрацавала сігналізацыя. Вэстэргорд схапіў сонную дзяўчынку і схаваўся ў ванным пакоі — адмыслова ўмацаваным на такія выпадкі.
Стуль Вэстэргорд патэлефанаваў у паліцыю. Яна ўправілася прыехаць за дзве хвіліны.

Тэрарыст, які безвынікова клюксаў сякерай па браняваных дзвярах, кінуўся з кінжалам на паліцыянтаў. Тыя стрэлілі і трапілі яму ў калена і руку. Пагрозы жыццю нягодніка няма.

Карыкатура Вэстэргорда была самай знакамітай сярод тых 12‑ці, якія апублікавала газета «Jyllands‑Posten». 5 гадоў таму малюнкі выклікалі хвалю абурэння ў ісламскім свеце. У некалькіх краінах спалілі дацкія амбасады. Аднак урад краіны так і не папрасіў прабачэння за карыкатуры. Свабода слова дае права мастакам маляваць тое, што яны хочуць. Такая была пазіцыя Андэрса Фога Расмусэна — тагачаснага прэм’ера, які цяпер узначальвае НАТО.

Дацкая выведка паведаміла, што «арыштаваны быў цесна звязаны з самалійскай групоўкай «Эль‑Шабаб» і кіраўнікамі «Аль‑Кайды» ва Ўсходняй Афрыцы.

«Мая ўнучка нармальна ўсё гэта перанесла, — кажа спадар Вэстэргорд. — Было страшна. Ён крычаў «Помста!» і «Кроў!» Але мы вытрымалі гэта».

У кастрычніку амерыканскія спецслужбы злапалі двух жыхароў Чыкага, якія наважваліся забіць былога рэдактара аддзела культуры газеты і самога спадара Вэстэргорда. Пільнаванне радыкальных ісламскіх асяродкаў стала галоўнай задачай заходніх спецслужбаў пасля крывавай атакі 11 верасня 2001 года, у якой загінулі амаль 3000 амерыканцаў.

Саюз дацкіх мусульманаў адмежаваўся ад тэрарыста і асудзіў любыя гвалтоўныя дзеянні.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць