Спорт33

Амерыканскі мільярдэр хоча правесці Алімпіяду, дзе будзе дазволены допінг

Мільярдэр Пітэр Ціль збіраецца арганізаваць Алімпійскія гульні для спартсменаў, якія ўжываюць допінг і стэроіды. Першыя спаборніцтвы могуць адбыцца ўжо ў 2025 годзе, а за медалі маюць змагацца лёгкаатлеты, цяжкаатлеты, плыўцы, гімнасты і барцы.

Пітэр Ціль. Фота: AP Photo/Rebecca Blackwell

Паводле задумкі Пітэра Ціля, які з'яўляецца сузаснавальнікам кампаній PayPal і Palantir, удзельнікі гульняў змогуць адкрыта выкарыстоўваць допінг цягам турніру.

Самі гульні маюць праходзіць штогод пры падтрымцы кампаніі Enhanced Games, якая вывучае харчовыя і біялагічныя дадаткі.

Па словах доктара Арона Д'Сузы, які з'яўляецца аўтарам самой гэтай ідэі, адносна правядзення Стэроіднай алімпіяды вядуцца перамовы з некалькімі гарадамі-арганізатарамі, якія маюць неабходную інфраструктуру. Ён, аднак, адмовіўся ўдакладніць, у якім месцы пройдуць спаборніцтвы, якія, як ён чакае, пачнуцца да сярэдзіны наступнага года.

Па словах прадстаўнікоў арганізацыі, ужо 900 чалавек падалі заяўкі на ўдзел у Стэроіднай алімпіядзе, а ўдзельнічаць у ёй змогуць як былыя спартсмены, так і дзейныя.

У Enhanced Games лічаць, што людзі маюць права рабіць выбар адносна свайго цела, не залежаць ад спартыўных федэрацый і ўрадаў сваіх краін. Праўда, некаторыя спецыялісты раскрытыкавалі ідэю, назваўшы яе «небяспечнай для здароўя і спорту».

Аднак Пітэр Ціль настроены рашуча: ужо 17 красавіка павінна прайсці прэзентацыя праекта, а летам мільярдэр наведае парыжскую Алімпіяду, каб сустрэцца на ёй з кіраўніком Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам.

Багацце Ціля ацэньваецца ў 6,2 млрд даляраў, ён адзін з некалькіх венчурных капіталістаў, які падтрымаў праект. Іншыя інвестары — мільярдэр Крысціян Ангермайер з Apeiron Investment Group і Баладжы Срынівасан, былы тэхнічны дырэктар крыптавалютнай біржы Coinbase.

Каментары3

  • Петя
    03.02.2024
    Соревнование одноразовых спортсменов
  • ха!
    03.02.2024
    Нарэшце. Чакаю гэтага з пачатку 2000-х. (Лом, салют)
  • Крывавы спорт
    03.02.2024
    Пажадана са смяротнымі наступствамі на фінішы

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць