Грамадства55

Лукашэнка павіншаваў літоўцаў, а не кіраўніцтва з нацыянальным святам і панаракаў на спыненне эканамічных сувязяў

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Літвы з нацыянальным святам — Днём аднаўлення дзяржавы. 16 лютага 1918 года Літоўская Тарыба (Рада) ва ўмовах нямецкай акупацыі склала і падпісала «Акт аб незалежнасці Літвы», які абвясціў аднаўленне незалежнай дэмакратычнай літоўскай дзяржавы. Праз пяць тыдняў, 25 сакавіка 1918 года, аналагічны дакумент прыме Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Kremlin.ru

«Беларусь заўсёды была зацікаўлена ў мірнай квітнеючай Літве. Мы разам наладжвалі эканамічныя і гуманітарныя сувязі, гандлявалі, прыязджалі адзін да аднаго ў госці, стваралі сем'і. Літоўская Клайпеда традыцыйна з'яўлялася марскімі варотамі для беларускага экспарту», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка заявіў, што яшчэ некалькі гадоў таму «ніхто не мог нават уявіць, што літоўскія палітыкі змогуць так бяздумна забараніць нам наведваць Літву, пабудаваць сцены з калючым дротам на агульнай мяжы, нацэліць на нас зброю і нават паказваць, як нам жыць у сваёй краіне».

Тут ён не прыгадаў, што Літва ўвяла санкцыі ў адказ на рэпрэсіі ў Беларусі і дапамогу Расіі ў вайне супраць Украіны, а таксама дала прытулак дзясяткам тысяч беларусаў, што збеглі ад пераследу на сваёй радзіме. 

Лукашэнка дадаў, што міралюбівы беларускі народ адказаў на гэта падаўжэннем бязвізавага рэжыму для жыхароў Літвы, прапанаваў свае тавары, медыцынскія паслугі, электраэнергію, адчыніў дзверы санаторыяў, тэатраў, музеяў.

«Упэўнены, што цяперашняя сітуацыя ў нашых адносінах не адпавядае памкненням простых літоўцаў», — сцвярджае ён.

Лукашэнка ўжо які год запар звяртаючыся з віншаваннямі з нацыянальнымі святамі, віншуе народы, а не кіраўніцтва гэтых краін.

Каментары5

  • бабруйчанін
    16.02.2024
    ?? Клайпеда яшче ні зацвела раскай?? Засталісь яшче летувісы каб абслугоуваць?))) Яшче некалькі год і толькі бакланы там гнядзіцца застануца..
  • Клайпедскі
    16.02.2024
    бабруйчанін, як там Цнянка, цвіте раскай?
  • странный он
    16.02.2024
    Саш, ты же, своими руками, сделал всё, чтобы разорвать экономические, культурные, политические связи, а своим телом лёг под путина.
    А теперь, что-то, вякаешь.

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС4

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

«Палёт замест пяці гадзін заняў дзесяць». Сям’я футбаліста Аляксандра Глеба не без прыгод даляцела да Стамбула12

На рынку ёсць незвычайная альтэрнатыва студыям і брэжнеўкам. Што такое бізнэс-апартаменты, якія ў іх плюсы і мінусы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць