Свет33

Эрдаган можа перадаць уладу стваральніку «Байрактараў», якія знішчылі мноства расійскіх салдат

Як піша выданне The Wall Street Journal, наступным прэзідэнтам Турцыі мае ўсе шанцы стаць Сяльчук Байрактар, зяць Эрдагана і адзін са стваральнікаў знакамітых аднайменных беспілотнікаў, якія паказалі сябе ва ўсёй красе ва Украіне супраць расійскай арміі.

Сяльчук Байрактар — саўладальнік турэцкай кампаніі «Baykar Makina», якая выпускае беспілотнікі мадэляў «Байрактар». Фота: Anadolu / Contributor Getty Images

Тэхнічны дырэктар і саўладальнік кампаніі па вытворчасці вайсковых беспілотнікаў «Baykar Makina» Сяльчук Байрактар стаў вельмі папулярны ў краіне і на яго карысць таксама гуляе той факт, што ён жанаты з адной з дачок Эрдагана.

Выданне са спасылкай на крыніцы адзначае, што ў турэцкіх уладных колах усё часцей сталі казаць аб пошуках магчымага паслядоўніка Эрдагана, асабліва калі той нядаўна адкрыта заявіў, што «гэта яго апошні прэзідэнцкі тэрмін».

Плюс да ўсяго Сяльчук Байрактар разам са сваім братам Халукам Байрактарам (які з'яўляецца другім уладальнікам кампаніі «Baykar Makina» і яе генеральным дырэктарам) уваходяць у бліжэйшае кола дарадцаў Эрдагана па міжнародных справах.

Браты Байрактары (злева — Халук Байрактар, справа — Сяльчук Байрактар) і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган (у цэнтры). Фота: Anadolu / Contributor Getty Images

«Я не займаюся актыўнай палітыкай, аднак не выключаю, што магу балатавацца на пасаду прэзідэнта Турцыі, калі мяне аб гэтым папросіць мой цесць (Эрдаган). Магчыма, я б пагадзіўся», — заяўляў Сяльчук Байрактар выданню The Wall Street Journal мінулай восенню.

У апошнія часы прадпрымальнік стаў публічна патураць нацыяналістычнай рыторыцы Эрдагана, асабліва пра «вялікія асманскія часы» Турцыі, і ўдзельнічаць разам з цесцем у праўрадавых мітынгах супраць аперацыі Ізраіля ў Газе.

Акрамя таго, дзейнасць кампаніі «Baykar Makina» пад кіраўніцтвам братоў Байрактараў вывела Турцыю на ганаровае месца сусветнай арэны ўзбраенняў, дазваляючы ёй паўнавартасна канкураваць з ЗША, Расіяй і Кітаем.

Беспілотнікі «Байрактар», напрыклад, адыгралі ключавую ролю ў першыя месяцы вайны ва Украіне, знішчыўшы велізарную колькасць расійскіх салдат на подступах да Кіева. А перад гэтым яны забяспечылі тэхналагічнае дамінаванне Азербайджана падчас вайны ў Нагорным Карабаху 2020 года. 

Каментары3

  • Святы Байрактар
    31.03.2024
    Уявіце твар пуціна. У чамаданчыку ўжо жыдзенька
  • Ноўнэйм
    01.04.2024
    Святы Байрактар, 😂👍
  • Алесь
    01.04.2024
    Святы Байрактар, аж уяўляю, яе гэта будзе гучаць: Пуцін сустрэўся з Байрактарам.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць